Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 49

Джаан Роўлінг

— Сібіла Трэлані, Настаўнік Вяшчунства, — прачытаў Гары. — Але як мы туды трапім?

Нібы ў адказ на яго словы люк адчыніўся і зверху пад ногі Гары спусцілася срэбная вераўчаная лесвіца. Усе сціхлі.

— Пасля цябе, — выскаліўшыся сказаў Рон і Гары першы пачаў падымацца ўгору.

Падняўшыся ён трапіў у самы дзівоснавыглядаючы класны пакой, які колісь бачыў; ён больш нагадваў нешта сярэдняе паміж паддашкам і старамоднай кавярняй. Усярэдзіне невялічкага пакою месцілася ня меньш за дваццаць круглях сталоў, абстаўленных навокал паркалёвымі крэсламі і пухлымі пуфікамі. Вокны былі занавешаны фіранкамі, а шматлікія лямпы задрапіраваны цёмна-чырвоным кашнэ, таму ў пакоі панавала бляклае барвяное святло. У кабінэце было задушліва-спякотна, у коміне палаў агонь, а грэючыйся ў ім вялізны медны імбрык выдзяляў цяжкі ванітны пах. Паліцы, што віселі на круглых сценах былі ушчэнт забітыя пыльным пер’ем, недагаркамі свечак, шматлікімі пакетамі з разарванымі ігральнымі картамі, срабрыстымі магічнымі крышталямі і масіўнымі кубкамі.

Хутка з-за пляча Гары паказаўся Рон, а пасля і ўвесь клас. Вучні перашэптваліся.

— Дзе яна? — спытаўся Рон.

Аднекуль з цені раздаўся мягкі містычны голас:

— Вітаю, — прамовіў ён. — Як добра, нарэшце ўбацыць вас у плоці.

Гары раптоўна заўважыў у кутку нейкую велізарную інсэкту. Але тут прафесарка Трэлані выйшла ў святло коміна, і ўсе ўбачылі вельмі хударлявую жанчыну ў вялізных акулярах у некалькі разоў павялічваючых памер яе вачэй, загорнутую ў тонкі паўпразрысты зіхацеючы шаль. Незлічоная колькасць ланцужкоў і караляў абвівала яе танюткую шыю, а рукі былі упрыгожаны безліччу бранзалетаў і кольцаў.

— Сядайце, мае вы дзіцянятачкі, сядайце, — прамовіла яна і вучні прыняліся ўсаджвацца на крэслы ці пуфікі вакол сталоў. Гары, Рон і Герміёна селі разам.

— Запрашаю на заняткі па Вяшчунсту, — працягвала яна, прысаджваючыся ў старажытае крэсла паблізу ад коміна. — Я прафесар Трэлані. Мы ніколі не бачыліся ранней. Я лічу, што празмернае спусканне да штурханіны і мітусні асноўнай школы засцілае мае Ўнутраннае Вока.

Ніхто нічога не адказаў ёй на гэтую незвычайную заяву, таму Трэлані далікатна паправіла свой шаль і працягвала:

— Дык вось, вы абралі для вывучэння самае складанае з магічных мастацтваў. Але вымушана вас адразу папярэдзіць, калі вы не маеце Унутраннага Зроку, я замала чаму магу навучыць вас. Толькі таму, што напісана на гэты конт у падручніках...

Пры гэтых словах Гары з Ронам усміхаючыся паглядзелі на Герміёну, напалоханую весткай аб тым, што ў Вяшчунстве кнігі будуць для яе слабымі памочнікамі.

— Шмат хто з чараўнікоў і вядзмарак здольны вызываль гучныя выбухі, таямнічыя водары ці раптоўна знікаць, але ніхто з іх ня ў стане прыўзняць вэлюм з таямніц будучыні. — прафесарка Трэлані рушыла свае вочы ўздоўж знерваваных тварыкаў вучняў. — Ані кожнаму даецца падобны Дарунак. Вось ты, хлопчык, — прамовіла яна Нэвілу, які амаль што зваліўся са свайго пуфіка, — ці ў цябе добрая бабуля?

— Лічу што так, — калоцячыся адказаў Нэвіл.

— Я ў гэтым не ўпэўнена. Ува ўсялякім выпадку ў яе адносінах да цябе, любы мой, — сказала прафесарка, яе доўгія смарагдавыя завушніцы ззялі ў святле полымя. Нэвіл зглынуў, а прафесарка спакойна працягвала. — У гэтым годзе мы будзем разглядаць асноўныя метады варажбавання. Першай нашай тэмай будзе чытанне па гарбаце, а потым мы перайдзем да хірамантыі. Дарэчы, мае дзіцятка, — звярнулася Трэлані да Парваці Паціл, — сцеражыся рудавалосага.