Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 48

Джаан Роўлінг

— Ага! — уз’енчыў вершнік пабачыўшы Гары, Рона і Герміёну. — Што, злыдні гэткія, парушаеце межы майго фальварку? А можа з’явіліся паздзеквацца з майго падзення? Падыходзце бліжэй, вы злодзеі, вы сабакі!

Яны са здзіўленнем глядзелі на тое, як маленькі вершнік выцягнуў свой меч і прыняўся апантана падскокваць і размахваць ім ува ўсе бакі. Але меч быў задоўгі для яго, таму вершнік на чарговым дзікім крутку згубіў раўнавагу і прызямліўся тварам у траву.

— Ці з вамі ўсё добра? — спытаўся Гары, набліжаючыся да карціны.

— Не набліжайся, гідкі хвалько! Вэк, валацуга!

Вершнік падняўся абапіраючыся на свой меч, але той ўрэшце настолькі зсадзіўся ў зямлю, што колькі б намаганняў не рабіў вершнік, выцягнуць яго назад не атрымалівалася. Нарэшце, ён бухнуўся на траву, падняў забрала і выцер свой ўзапрэлы твар.

— Слухайце, — прамовіў Гары, карыстаючыся знясіленнем ваяра, — мы шукаем Паўночную Вежу. Ці вы ня ведаеце дзе яна знаходзіцца?

— Пошук прыгодаў! — усклікнуў вершнік, яго лютасць імгненна знікла, ён ляскаючы падняўся на ногі. — Хадзема за мной, мае любыя сябры! Мы дасягнем нашай мэты, ці адважна загінем!

Ён шчэ раз безвынікова паспрабаваў выцягнуць свой меч. Спроба забрацца вершку на сваю тлустую лашадку яму таксама не ўдалася. Таму ўрэшце ён крыкнуў:

— Пешшу, мае яснавельможныя паны і паненкі, наперад!

І ён пабег ў левы бок сваёй карціны моцна ляскаючы панцырам і схаваўся з вачэй.

Яны паспяшаліся за ім па калідоры, рухаючыся па гуку яго даспехаў. Час ад часу яны заўважалі, як ён пранасіўся па чарговай карціне.

— Узмацніце свае сэрцы, самае небяспечнае яшчэ наперадзе! — крычаў рыцар, калі прабег па карціне, што вісела ля вузкіх спіральных сходаў, напалохаўшы гурток жанчын у крыналінавый сукнях.

Гучна пыхкаючы, Гары, Рон і Герміёна падымаліся па вітых сходах з кожным крокам адчуваючы, як круціць іх галовы. Нарэшце яны пачулі зверху нечый гоман і зразумелі што дасяглі класы.

— Бывайце! — усклікнуў вершнік, высоўваючы сваю галаву з карціны, на ягой месціліся злавесныя з выгляду манахі. — Бывайце, мае браты па зброі! Памятайце, што калі вам раптам спатэбіцца хтось шляхетны сэрцам і сталёвы жыламі, сэр Кэдаган заўжды да вашых паслугаў!

— Так, мы абавязкова паклічам вас, — прамармытаў Рон, калі сэр Кэдаган знік з вачэй, — Калі нам раптоўна спатрэбіцца нехта зшалеўшы.

Яны падняліся апошнія некалькі крокаў і выйшлі да невялічкай пляцоўцы, дзе ўжо месцілася большасць класы. Але там не было ані водных дзвярэй; раптам Рон штурхнуў Гары і паказаў яму на столю, дзе існаваў люк з латунный таблічкай.