Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 47

Джаан Роўлінг

Калі аднойчы Гары з Драком супрацьстаялі адно аднаму ў матчы па квідытчу, Малфой атрымаў надзвычайна адмоўны поспех. Адчуўшы сябе крышачку весялей, Гары наклаў ў сваю талерку сасісак ды смажаных памідораў і прыняўся есці.

Герміёна аглядала свой новы расклад.

— О! Супэр! Ужо сёння пачынаюцца новыя дысцыпліны! — шчасліва прамовіла яна.

— Герміёна, — спытаўся Рон, зірнуўшы праз плячо дзяўчынкі на яе расклад, — А ці яны нічога не пераблыталі з тваім графікам? Зірні — тут па дзесяць урокаў на дзень. У цябе ж часу ня хопіць.

— У мяне ўсё пад кантролем. І я аб ўсім дамовілася з МакГонагал.

— Але глядзі, — усміхнуўся Рон, — вось табе сённяшняя раніца. А дзевятай — Вяшчунства. Крыху ніжэй: а дзевятай — Маглазнаўства і... — Рон, нават нахіліўся бліжэй, ня верачы ўласным вачам. — Зірні, яшчэ ніжэй: Нумералогія — дзевятая ранніцы. Я ведаю, ты самая разумнейшая сярод нас, але ж, Греміёна, ці хопіць тваіх знольнасцяў на гэты раз. Як ты збіраешся быць адначасова на трох занятках?

— Не кажы ерунды, — хутка прамовіла Герміёна. — Вядома ж я не буду адначасова на трох занятках.

— Тады...

— Падай джэму, калі ласка, — папросіла дзяўчынка.

— Але...

— Рон, што табе з таго, што мой расклад крышачку шчыльны? — адрэзала Герміёна. — Я ж кажу, што аб усім дамовілася з прафесаркай МакГонагал.

У гэты момант у Галоўную залу завітаў Хагрыд. Ён быў апрануты ў свой звычайны шынелак з кратовага фунтра, а ў велічэзнай руцэ нёс здохлага тхара.

— Ну вы як тут? — нецярпліва спатаўся ён, супыніўшыся па дарозе да стала настаўнікаў. — Сяння ў мяне першыя заняткі! Адраз’ пасля абеду! Я сяння аж а пятай прач’уўся, гатуюся... спадзююся, што ўсё будзе добранька... я — настаўнік.. шляхетна кажучы...

Ён шчыра ўсміхнуўся грыфіндорцам і накіраваўся, працягваючы размахваць тхорам, да настаўніцкага стала.

— Цікава, — з турботай ў голасе прамовіў Рон, — што ён там рыхтаваў?

Зала пакрысе пачала пусцець, бо вучні паспяшаліся на першыя ўрокі. Рон паглядзеў на свой расклад.

— Нам трэ ўжо ісці. Кабінэт Вяшчунства на самым версе Паўночнай Вежы. Туды дзесяць хвілінаў ходы...

Яны хуценька скончылі свой сняданак і развітаўшыся з Фрэдам і Джорджам пайшлі да выхаду. Калі яны праходзілі ля стала слізэрынцаў, Драко, чарговы раз паказальна знепрытомеў. слізэрынскія крыкі і смех Гары чуў ажно ў Вестыбюле.

Падарожжа ў Паўночную Вежу здалося вельмі доўгім. За два гады сябры не вывучылі ўсе хады ў Хогвартскім замку, а ў Паўночнай Вежы ўвогуле ніколі не былі.

— Тут... недзе... вінен... быць... кароткі... шлях, — задыхаўшыся сказаў Рон, калі яны падняліся па сёмай даўжэзнай лесвіцы і трапілі на незнаёмую пляцоўку, дзе не было анічога акрамя вялізнай карціны на якой была намалёвана зарослая травою каменная сцяна.

— Упэўнена нам ў той бок, — прамовіла Герміёна кажучы ў правы бок.

— Немагчыма, — адказаў Рон, — гэта паўднёвы напрамак, можаш сама ўпэўніцца, вунь з таго акна вінен быць бачны кавалачак возера...

Ты часам Гары пазіраў на карціну. На яе толькі што выйшлаў шэрая ў яблыках і даволі тлустая лашадка і пачала нядбайна аб’ядаць траву. Гары ўжо прызвычаўся, што прадметы і аб’екты на хогвартскіх карцінах жывуць ўласным жыццём і часценька кідаюць сваю раму, каб завітаць ў госці да кагось на суседніх карцінах, але тым ня меньш вельмі любіў на іх пазіраць. Праз імгненне на карціне аб’явілся нізенькі каржакаваты вершнік у поўным панцырным уборы, які ляскаючы накіраваўся да сваёй лашадкі. Судзячы па травяных плямах на металічных каленях, ён толькі што зваліўся.