Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 46

Джаан Роўлінг

— А ўсё дзякі вашай тройцы, — прамовіў Хагрыд, выціраючы сурвэткаю зіхочучы твар. — Як гэткае ўявіць... такі вялікі чалавек, як Дамблдор... зазірнуў у маю хаціну, пасля таго, як прафесар Кетэ’бёрн заявіў, што с’ходзіць... я ж гэтага ўсё жыццё жадаў...

Ад хвалявання Хагрыд схаваў свой твар ў сурвэтку, таму прафесарка Макгонагал загадала ім сыйсці.

Гары, Рон і Герміёна далучыліся да плыні грыфіндорцаў, што падымаліся па мармуровай лесвіцы, а потым, ня гледзячы на стому, па шматлікіх калідорах і сходах, пакуль не трапілі да таямнічага ўвахода ў грыфіндорскую вежу.

— Пароль? — спытаў у іх вялізны партрэт Тлустай Пані.

— Праходзце усярэдзіну, праходзце! — крыкнуў Персі з-за натоўпу. — Новы пароль: “Фартуна Маёр”!

— Вой, не! — маркотна прамовіў Нэвіл Лонгботам. Для яго заўжды запамінанне пароляў было значнай цяжкасцю.

Прайшоўшы праз адтуліну за партрэтам і Гасцёўню, хлопчыкі і дзяўчынкі падняліся па лесвіцах ў свае асобныя пакоі. Гары падымаўся па шрубавых прыступках, у яго галеве не было аніводнай думкі, акрамя радасці ад вяртання. Хлопчыкі дабраліся да сваёй добра знаёмай спальні з пяццю ложкамі пад балдахінамі. Гары азірнуўся і зразумеў, што ён нарэшце трапіў дамоў.

— РАЗДЗЕЛ VI —

Кіпцюры і Гарбата

Калі Гары, Рон і Герміёна наступным ранкам спусціліся ў Галоўную залу на сняданак, першы, каго яны заўважылі быў Драко Малфой, які здавалася распавядаў згуртаваўшымся вакол яго слізэрынцам нейкую надта пацешную гісторыю. А калі сябры праходзілі міма, Малфой быццам анекдатычна згубіў прытомнасць, што вызвала новы прыступ рогата ў яго паплечнікаў.

— Ігнаруй яго, — прамовіла Герміёна павярнуўшыся да Гары. — Проста ігнаруй яго, ён не варты увагі...

— Гэй, Потэр! — віскнула Пансі Паркінсон, слізэрынка з мопсападобным тварам. — Потэр! Дэментар набліжаецца, Потэр! Вууууууууууу!

Гары паваліўся на крэсла за грыфіндорскім сталом, побач з Джорджем Візлі.

— Трымай, расклад заняткаў для трэццягодкі, — сказаў Джордж працягваючы лісток. — Што здарылася, Гары?

— Малфой, — прамовіў Рон, сядаючы па другім боку ад Джорджа і люта паглядаючы за стол слізэрынцаў.

Джордж азірнуўся туды і ўбачыў, як Малфой ў чарговы раз губляе прытомнасць з жаху.

— Ось жа ж гнуюса кусок, — спакойна прамовіў Джордж. — Учора ў цягніку ён быў ані такім гуморным. Прыляцеў ў нашае купэ, ці памятаеш, Фрэд?

— Ледзве не абмачыўшыся, — адказаў Фрэд, грэбліва зірнуўшы на Драко.

— Я і сам быў ня надта шчаслівы, — заўважыў Джордж. — Яны жах што такое, гэтыя дэментары.

— Яны быццам замарожваюць усё ўнутры цябе, — дадаў Фрэд.

— Але ж ніхто з вас прытомнасці не згубіў? — пацішыўшы голас, спытаўся Гары.

— Забудзся на гэта, Гары, — падбадзёрліва сказаў Дордж. — Неяк, тата вінен быў ехаць туды па справах, ці памятаеш Фрэд? Калі ён вярнуўся, сказаў што горшага ў свеце месца ён аніразу ня бачыў. Ён прыехаў адтуль саслабеўшы і яго ўсяго калаціла... Дэментары высмокваюць у чалавека ўсё шчасце. Большасць са зняволенных там вар’яцеюць.

— Паглядзім колькі нахабства застанецца ў Малфоя, пасля першага матчу па Квідытчу, — заўважыў Фрэд. Ці ты не забыўся, што першая гульня сэзону — Грыфіндор супраць Слізэрыну?