Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 45

Джаан Роўлінг

Раздаліся крыху безладныя і нават стрыманыя апладысменты і толькі тыя, хто быў з ім у адным купэ падчас барацьбы з дементарам і Гары ў тым ліку пляскалі шчыра і буйна. На фоне астатніх настаўнікаў, старая цыраваная вопрадка Люпіна выглядала яшчэ больш паношана.

— Зірні на Снэйпа, — прашапатаў Рон на вуха Гары.

Прафесар Снэйп, займаўшы пасаду настаўніка па Зеллеварству вытарапіў вочы ў напрамку сядзеўшага за настаўніцкім сталом прафесара Люпіна. Усім было вядома, што Снэйп даўно жадаў стаць настаўнікам па Абароне ад Цёмных Мастацтваў, але нават Гары, які шчыра палаў нянавісцю да яго, быў надта здзіўлены ўбачыўшы наколькі скрывіўся яго тонкі, бледны твар. На снэйпавам твары палала пачуццё большае за злосць, гэта была агіда. Гары вельмі добра ведаў гэты выраз; ён з’яўляўся на твары Снэйпа штораз, калі яму на вочы трапляўся Гары.

— Што датычыцца другой пасады, — працягваў Дамблдор, калі сціхлі абыякавыя апладысменты. — З тугою паведамляю, што прафесар Кетэльбёрн, які навучаў Догляду за Магічнымі Істотамі, напрыканцы мінулага навучальнага году сыйшоў на пенсію, каб насалоджвацца наяўнасцю, як мага большай колькасці пакінутых на месцы канечнасцяў. Але я рады паведаміць, што на гэтай пасадзе будзе выкладаць ані хто іншы, як Рубеюс Хагрыд, які будзе сумяшчаць працу настаўніка са сваёй звычайнай пасадай палясоўшчыка.

Гары, Рон і Герміёна ашаломлена перазірнуліся. Пасля чаго сябры далучыліся да грукочушчых апладысментаў, асабліва бурлівых сярод грыфіндорцаў. Гары пахільнуўся наперад, каб лепей разглядзець Хагрыда, які схаваў стаўшы лалава-чырвоным твар ў свае найвялізнейшыя рукі, пасярод яго кудлатай чорнай барады ззяла ледзь прыкметная, але шырачэзная усмешка.

— Мы павінны былі здагадацца, — равеў Рон барабанячы па сталу. — Хто б яшчэ здагадаўся навучаць нас па драпежных падручніках?

Гары, Рон і Герміёна былі апошнімі хто скончыў пляскаць, а калі прафесар Дамблдор зноў падняўся, дзеля працягвання сваёй прадмовы, сябры ўбачылі, як Хагрыд выцірае вочы абрусам.

— Ну, лічу што ўсё важнае я паведаміў, сказаў Дамблдор. Няхай распачнецца свята!

Залатыя блюда і кубкі з разнастайнай ежай і напоямі з’явіліся на стале. Тут Гары адчуў сябе моцна згаладалым, ён наклаў сабе пакрысе ўсяго да чаго змог дацягнуцца і пачаў есці.

Банкет, як і заўжды быў вельмі смачным, а панад усімі сталамі панаваў шум галасоў, смех і звон нажоў ды відэльцаў. Гары, Рон і Герміёна гатовы былі чакаць да самога канца банкетавання, каб паразмаўляць з Хагрыдам. Яны ведалі, колькі для яго можа азначаць пасада настаўніка. Хагрыд ня стаў цалкам кваліфікаваным вядзмаком, бо быў выключаны з Хогвартса за чужое злачынства яшчэ на трэцім годзе навучання. І менавіта з іх дапамогаю год таму, яго імя было абелена.

 У рэшце рэшт, калі апошнія кавалачкі гарбузовага пірага зніклі з залатых блюдаў, Дамблдор паведаміў, што надыйшоў час скончыць свята і ісці ў свае ложкі. Вось тут Гары, Рон і Герміёна атрымалі шанец на размову.

— Мае віншаванні, Хагрыд! — завішчала дзяўчынка, калі яны падыйшлі да стала настаўнікаў.