Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 44

Джаан Роўлінг

На кожнага з новых навучэнцаў Хогвартса апраналі Капялюш Размеркавальнік, які і выкрыківаў назву аднаго з чатырох  Дамоў, які лепш для яго падыходзіць. Усяго Дамоў было чатыры і яны атрымалі свае назвы згодна з прозвішчам чараўніка, які яго заснаваў: Грыфіндор, Рэйвенкло, Хафлпаф і Слізэрын. Прафесарка МакГонагал прайшла за настаўніцкі стол і заняла там вольнае месца, а Гары з Герміёнай, як мага цішэй адправіліся ў іншы бок, да стала Грыфіндора. Калі яны праходзілі ўздоўж сцяны людзі азіраліся на іх, а некаторыя казалі пальцам на Гары. Няўжо чутка, аб яго знепрытомленні перад дэментарам разнеслася па школе гэдак хутка?

Гары з Герміёнай селі паабапал Рона, які трымаў для іх месцы.

— Што там было? — шэптам спытаў ён у Гары.

Ён пачаў было штось шэптам тлумачыць Рону, але тут са свайго месца, для таго, каб сказаць прадмову падняўся Дырэктар і хлопчык сціх.

Прафесар Дамблдор быў надта старым, але заўжды выглядаў вельмі энэргічным. Ён меў па калена даўжынёй срэбныя валасы і бораду, насіў акуляры ў форме дзюух паўмесяцаў і меў незвычайна крывы нос. Шмат хто часцяком называў яго найвялікшым чараўніком стагоддзя, але Гары паважаў яго не за гэта. Яму немагчыма было не давяраць і, гледзячы, як Альбус Дамблдор прамяніста ўсміхаецца навучэнцам, Гары, упершыню з часоў напада на яго дзементара адчуў сябе спакойна.

— Запрашаем! — пачаў Дамблдор, а святло ад свечак мігцела на яго барадзе. — Сардэчна запрашаем вас на новы навучальны год у Хогвартсе! Я павінен сказаць вам аб сіх-тых рэчах, кожная з якіх вельмі сур’ёзная і паведаміць іх трэ датуль пакуль вас не саб’е са штыху наша банкетаванне...

Прафесар пракашляўся і працягнуў.

— Як вы ўжо даведаліся, пасля ператрусу ў Хогвартс-Экспрэсе, па загадзе Міністэрства Магіі ля нашай школы цяпер будуць месціцца колькі Дэментараў Азкабана.

Ён зноў супыніўся і Гары прапомніў словы містэра Візлі, наконт таго, што Дамблдор не ўхвальваў вырашэнне аб ахове школы дэментарамі.

— Яны размешчаны ля кожнага ўваходу па-за межы Хогвартса, — працягваў дырэктар, — і пакуль яны тут, я павінен даць вам зразумець, што аніхто не павінен пакідаць межы школы без дазволу. Дэментараў немагчыма ашукаць з дапамогаю хітрыкаў ці маскіявання і нават Мантыі Невядзімкі, — ветліва дадаў ён, а Гары з Ронам паглядзелі адно на аднаго, — Дэментары па сваёй прыродзе не здольны ўспрыняць таксама мольбы і апраўданні. Таму папярэджваю кожнага з вас, не даваць ім нагоды прынесці вам шкоду. Я паклапачуся аб тым, каб прэфекты Дамоў і нашы новыя Старасты зрабілі ўсё магчымае, каб аніводзін з навучэнцаў не заканфліктаваў з імі.

Персі, які сядзеў праз колькі месцаў ад Гары, зноўку выпукліў свае грудзі са значыкам і азірнуў усіх прысутных навучэнцаў з самым ганарлівым  выглядам. Дамблдор зноў зрабіў паўзу; ён аглядзеў Залу з суворасцю ў вачах, у зале сціхлі ўсё размовы і ніхто не варушыўся.

— А цяпер радасная навіна, — працягнуў ён, — я рады вітаць адразу двух новых настаўнікаў. Першы з іх прафесар Люпін, які будзе выкладаць Абарону ад Цёмных Мастацтваў.