Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 43

Джаан Роўлінг

Рон бачыў, як прафесарка МакГонагал выцягнула Гары і Герміёну з гаманлівага натоўпу і павяла з Вестыбюлю ўверх па мармуровай лесвіцы, а потым уздоўж калідора.

Калі яны ўвайшлі ў яе кабінэт, невялічкі пакой асветлены колькасцю гасцінных агенчыкаў, прафесарка жэстам наказала Гары і Герміёне сесці. Сама яна абыйшла вакол стала, таксама прысела і рэзка спытала:

— Прафесар Люпін даслаў наперад саву, каб паведаміць, што з вамі здарылася блага ў цягніку, Потэр.

Перш, чым Гары паспеў штось адказаць ў дзверы мягка пастукалі і ў кабінет увайшла мадам Помфры — галоўная лекарка.

Гары адчуў, што пачынае чырванець. Пэўна ён зрабіў нешта зверхблагое, што страціў прытомнасць, альбо што там яшчэ, але ж не ён зладзіў гэтую мітусню.

— Са мной ўсё добра, — сказаў ён, — ня трэба турбавацца...

— А, гэта ты? — прамовіла лекарка, праігнараваўшы яго словы, яна нахілілася да яго бліжэй і ўважліва паглядзела на Гары. — Зноў трапіў у нешта небяспечнае?

— Гэта быў дэментар, — паведаміла прафесарка МакГонагал.

Яны змрочна пазірнулі адна на адну і мадам Помфры асуджальна пырхнула:

— Атачыць школу дэментарамі, — прамармытала яна, адштуркнуўшы яго валасы і памацаўшы лоб. — Ён анібудзе апошняй ахвярай. Так, ён ўвесь схаладзелы. Жах поўны, яны і іх уплыў на людзей, якія яшчэ настолькі далікатныя...

— Я не далікатны, — сярдзіта сказаў Гары.

— Ты канечне ж не, — рассеяна прамармытала мадам Помфры, правяраючы яго пульс.

— Што вы яму параіце, — рашуча прамовіла МакГонагал, — Ложак? Можа яму правесці ноч ў шпітальным крыле?

— Я ў парадку, — падскочыўшы сказаў Гары. Адна толькі думка, што сказаў бы Малфой, калі б Гары пайшоў бы ў шпіталь была для яго пакутай.

— Перш-наперш, яму неадходна з’есці крышачку шакаладу, — мармытала мадам Помфры, якая зараз углядалася ў вочы хлопчыка.

— Я ўжо з’еў, — адказал Гары. — Прафесесар Люпін даў мне шакаладу. Дакладней, ён нам усім яго даў.

— Ён сам даў? — ухвальна прамовіла лекарка. — Нарэшце, мы атрымалі Прафесара па Абароне ад Цёмных Мастацтваў, які ведае, як трэба рабіць сваю справу.

— Потэр, вы ўпэўнены, што з вамі ўсё добра? — рэзка спыталася МакГонагал.

— ТАК, — адказаў Гары.

— Выдатна. А зараз пачакайце, калі ласка ў калідоры, я хачу абмеркаваць з міс Грэйнджэр яе графік заняткаў. А потым мы з вамі разам спусцімся да банкетавання.

Гары выйшаў у калідор разам з мадам Помфры, якая адразу ж адправілася да сябе ў шпітальнае крыло, штось мармочучы сабе пад нос. Пачакаўшы колькі хвілінаў, ён ўбачыў вельмі шчаслівую Герміёну, якая выходзіла з кабінэта МакГонагал. Крыху пазней выйшла і сама прафесарка і яны ўтраіх адправіліся ў Галоўную Залу.

Цэлае мора навучэнцаў у востраканцовых капеляшах, стаяла ля даўжэзных сталоў сваіх Дамоў, а іх твары бы асвятляліся мігцеючым святлом тысяч свечак, якія лёталі ў паветры панад сталамі. Прафесар Флітвік, маленечкі вядзмак з копай сівых валасоў на галаве, выносіў з залы трыножак з чорным капелюшом на ім.

— Шкада, — ціха прамовіла Герміёна. — Мы прапусцілі Размеркаванне па Дамах.