Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 42

Джаан Роўлінг

У карэце пахла цвіллю і саломай. Гары пасля шакаладу адчуваў сябе значна лепш, але быў яшчэ занадта слабы. Рон з Герміёнай збоч паглядалі на яго, быццам палохаючыся, каб той зноўку не зваліўся ў дрыготках.

Калі іх карэта праяжджала велічную каваную браму, па баках ад якой былі каменныя калоны, месціўшыя на сабе фігуры крылатых дзікаў, Гары заўважыў яшчэ дзве апранутыя ў плашчы з капотамі высачэзныя фігуры дэментараў, што стаялі на варце ля ўваходу. Адчуўшы хвалю хваравітага холаду, якая была гатова праглынуць яго зноў, Гары адкінуўся на грудкаватае сядзенне, зачыніў вочы і сядзеў гэдак пакуль яны не праехалі праз браму. Карэта набрала хуткасць на доўгай, спусцістай сцежцы да замку; Герміёна высунула галаву ў маленечкае акенца, назіраючы, як набліжаюцца шматлікія вежачкі і вежы. Тым часам іх карэта кіўнулася на прыпынку і Рон з Герміёна выскачылі вонкі.

Не паспеў Гары выйці, як адчуў над вухам працяглы, узрадаваны голас:

— Ты знепрытомліваў, Потэр? Лонгботам ня брэша? Ты сапраўды прытомнасць губляў?

Малфой лакцём адштурхнуў Герміёну ў бок, каб заблакаваць Гары шлях на прыступкі замку, яго твар ззяў радасцю, а кволыя вочы зламысна блішчэлі.

— Знікні, Малфой! — сціснуўшы сківіцы прамовіў Рон.

— А ты часам не губляў прытомнасць, Візлі, — гучна спытаўся Драко. — Няўжо стары жахлівы дэментар не напужаў цябе, га?

— Маюцца праблемы? — спытаўся мягкі голас, гэта прафесар Люпін выйшаў з наступнай карэты.

— Вой, не... эээ... прафесар, — азірнуўшы цыраваную мантыю і старую валізу Люпіна нахабным поглядам, адказаў з лёгкім сарказмам ў голасе Малфой. Пасля чаго ўсміхнуўшыся Крэйбу і Гойлу ён павёў сябрукоў уверх па замкавай лесвіцы.

Герміёна пхнула Рона ў спіну, каб той паспяшаўся і яны ўтраіх далучыліся да натоўпу, што цёк ўверх па лесвіцы праз гіганцкія дубовыя дзверы ўсярэдзіну пячорападобнага Вестыбюлю, што быў асветлены палаючымі паходнямі і меў пышную мармуровую лесвіцу, якая вяла наверх.

Зправа былі адчыненныя дзверы ў Галоўную Залу; Гары ўжо збіраўся ўвайсці ў іх, але толькі паспеў ўбачыць зачараваную столю, якая сёння была згодна з вонкавым надвор’ем чорнай і пахмурнай, як адчуўся голас:

— Потэр! Грэйнджэр! Я жадаю бачыць вас абодвух!

Гары і Герміёна здзіўлена азірнуліся. Прафесарка МакГонагал, настаўнік па Ператварэніях і Галава Грыфіндору, клікала іх панад натоўпам. Яна была сувора выглядаючай вядзмаркай, што завязвала сваё валоссе ў тугі пук, а вострыя вочы хавала за квадратнымі акулярамі. Гары працісківаўся да яе з прадчуваннем, што прафесарка збіралася паведаміць яму, што ён зноў зрабіў нешта благое.

— Няма прычыны, каб выглядаць гэдак занепакоена... Я просту хачу паразмаўляць з вамі ў маім кабінэце, — паведаміла яна. — Візлі ты можаш ісці далей.