Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 41

Джаан Роўлінг

— Трымай, — сказаў ён, і працягнуў Гары самы вялікі кавалак. — З’еш. Гэта табе дапаможа.

Гары прыняў шакалад, але не стаў есці.

— Што гэта за істота? — спытаўся ён у Люпіна.

— Дэментар, — адказаў той, раздаваючы шакалад астатнім прысутным. — Адзін з дэментараў Азкабана.

Дзеці паглядзелі на яго. Люпін змяў пустую абгортку ад шакалада і сунуў яе ў кішэню.

— Ешце. Гэта дапаможа вам, — паўтарыў прафесар, — а мне трэба паразмаўляць з кіроўцам. Прашу прабачэння...

Ён прайшоў міма Гары і знік ў калідоры.

— Ты ўпэўнены, што з табой ўсё добра? — спыталася Герміёна, трывожна пазіраючы на хлопчыка.

— Не надта разумею... што здарылася? — спытаўся ён, выціраючы з твара халодны пот.

— Ну... гэты... дэментар... ён стаяў і азіраўся. Насамрэч я ня ведаю, бо не бачыла яго твара... а ты... ты...

— Я вырашыў, што ў цябе прыпадак, ці што падобнае, — ўсё яшчэ напалохана сказаў Рон, — ты бы скамянеў, зваліўся на падлогу і пачаў торгацца...

— Прафесар Люпін прайшоў міма цябе да дэментара і выцягнуў сваю палачку, — працягнула Герміёна. — Ён сказаў ім: “Аніхто з іх не трымае пад сваёй вопрадкай Сірыюса Блэка. Прэч!” Але дэментар не варушыўся, тады Люпін прамармытаў нешта і штось срэбнае вырвалася з яго палачкі на дэментара, ён развярнуўся і заслізгаў вонкі...

— Гэта было жудасна, — прамовіў Нэвіл, вышэйшым чым звычайна голасам. — А ці вы адчулі, як адразу стала халодна, калі ён увайшоў?

— Я адчуваў сябе дзіўна, — сказаў, устрывожана варушачы плячыма, Рон, — Быццам ніколі не буду больш радасным...

Джыні што забілася ў куток і выглядала гэдак жа дрэнна, як і Гары, пачала ціха плакаць; Герміёна падыйшла і абняла яе, каб суцешыць.

— А ці ніхто больш з вас... не падаў са свайго месца? — незграбна спытаўся Гары.

— Не, — адказаў Рон, устрывожана паглядаючы на Гары, — Джыні калацілася бы ашалелая, але...

Гары нічога не разумеў. Ён адчуваў слабасць і дрыжыкі, нібы пасля вельмі моцнага грыпу; а яшчэ яму было вельмі крыўдна. Чаму ён ледзь не загінуў, а з іншымі нічога не сталася?

Тым часам прафесар Люпін вярнуўся. Увайшоўшы ён зрабіў невялічкую паўзу і злёку ўсміхаючыся прамовіў:

— Між іншым, гэты шакалад не атручаны...

Гары адкусіў крышачку і да свайго здзіўлення адчуў, як цяплыня распаўсюджваецца па усяму целу ажно да пальцаў рук і ног.

— Праз дзесяць хвілін будзе Хогвартс, — паведаміў прафесар, — з табою ўсё добра, Гары?

Хлопчык нават не пытаўся, адкуль Люпін ведае яго імя.

— Так, — збянтэжана прамармытаў ён.

Увесь застаўшыйся час ніхто з іх не размаўляў. Нарэшце цягнік спыніўся на станцыі Хогвартс і ля выхадаў пачалася вялізная таўханіна; вухкалі совы, мяўкалі коткі, а жаба Нэвіла гучна квакала з-пад яго капелюша. На невялічкай платформе было даволі марозна, дождж рухаўся ільдзяной заслонай.

— Першагодкі, вэк за мною! — адчуўся знаёмы голас. Гары, Рон і Герміёна абярнуліся і ўбачылі гіганцкі абрыс Хагрыда на іншым канцы платформы, той гнаў перапужаных пачаткоўцаў наперад дзеля традыцыйнага шляху праз возера.

— Гэй, як ма’цеся, вы троя? — крыкнуў Хагрыд сябрам праз галовы натоўпу. Яны памахалі яму ў адказ, але шанцу пагаманіць не атрымалася, бо вакол іх вялікая колькасць вучняў ішла прэч з платформы. Гары, Рон і Герміёна апошнімі трапілі на грубую земляную дарогу, дзе для астатніх вучняў стаяла ня меньш за сто карэтаў, якія, вырашыў Гары, цягнулі нябачныя коні, бо як толькі яны падняліся на адзін з экіпажаў і зачынілі дзверы, ён паехаў сам па сабе, падскокваючы і калыхаючыся ў агульнай працэсіі.