Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 40

Джаан Роўлінг

— Гары? Гэта ты? Што здарылася?

— Ня маю разумення. Сядай...

Адчулася громкае шыпенне і лямант ад болю, Нэвіл паспрабаваў сесці на Крукшанса.

— Я збіраюся пайсці спытацца ў кіроўцы, што здарылася, — сказаў голас Герміёны. Гары адчуў, як дзяўчынка прайшла міма яго, пачуў раскрываючыеся дзверы і два пранізлівых віску болю.

— Хто тут?

— А тут хто?

— Джыні?

— Герміёна?

— Што ты тут робіш?

— Я шукала Рона...

— Заходзь і сядай...

— Сюды не атрымаецца! — паспешліва прамовіў Гары. — Тут я сяджу!

— Аёечку! — адчуўся голас Нэвіла.

— Ціха! — нечакана прамовіў хрыплы голас.

Праферар Люпін, здаецца нарэшце прачнуўся. Гары адчуў рух ў яго кутку. Усе сціхлі.

Адчуўся мягкі, чыркаючы гук і дрыготкае святло заліло купэ. Здавалася, прафесар трымае жменю агеньчыкаў. Яны асвятлілі яго стомлены шэры твар з усхваляванымі і насцярожанымі вачыма.

— Заставайцеся на месцы, — прамовіў ён ужо знаёмым хрыплым голасам і падняўся на ногі, трымаючы жменю з агенчыкамі перад сабою.

Але дзверы адчыніліся раней, чым ён дасягнуў іх.

У дзвярах стаяла, уздымаючыся да столі і асвятляемая дрыгокім полымям у руцэ Люпіна, фігура, захутаная ў плашч. Яе твар быў цалкам схаваны пад капотам. Гарыны вочы зірнулі ўніз і аб гэтага гледзішча ўсё ў яго ўлонні зжалася. Рука што выглядала з-пад плашчу была бліскучай, шэрай, склізкай і шалудзівай, нібы ў нябожчака, які доўга праляжаў у вадзе...

Руку было бачна толькі дзелю секунды. Істота бы злавіўшы позірк Гары, схавала руку ў зморкі свайго чорнага плашчу.

Адразу ж істота зрабіла доўгі, павольны, шумлівы ўдых, бы імкнулася засмактаць значна больш чым паветра з наваколля.

Моцны холад ахапіў прысутных. Гары адчуў, як подых затрымаўся ў яго грудзях. Холад.

Яго вочы закаціліся і ён перастаў штось бачыць. Хлопчык паглыбляўся ў гэты холад. Нешта пачало шумець у вушах быццам вада. Гучны, узмацняючыйся гуд здавалася цягнуў яго ўніз...

Потым, недзе здалёк ён адчуў крык; жудасны, трывожлівы, умольваючы лямант. Гары збіраўся кінуцца да невядомага, але паспрабаваўшы паварушыць рукамі, ён зразумеў што не ў стане гэта зрабіць... густая белая смуга ахуталa яго звонку і ва ўлонні...

— Гары! Гары! Ты як?!

Нехта пляскаў яго па шчоках.

— Ш-што?

Гары расплюшчыў вочы. Над галавой блішчэлі ліхтары, а падлога дрыжэла — Хогвартс Экспрэс зноў рухаўся і быў заліты святлом. Гары ляжаў на падлоге. Рон і Герміёна стаялі перад ім на каленях, а за іх спінамі стаялі Нэвіл і прафесар Люпін. Гары адчуваў сябе вельмі хворым, а калі ён падняў руку, каб паправіць акуляры, хлопчык адчуў, што яго твар пакрыты халодным потам.

Рон з Герміёнай дапамаглі яму сесці на месца.

— З табой ўсё добра? — знервавана спытаўся Рон.

— Так, — прамовіў Гары, пазіраючы на дзверы купэ, істота ў плашчы знікла. — А куды яно знікла... Хто гэта быў? Хто крычаў?

— Ніхто не крычаў, — адказаў Рон, усё больш нервуючыся.

Гары азірнуў асвятленнае купэ. Джыні і Нэвіл, абодва збляднелыя сядзелі побач і глядзелі на яго.

— Але ж я чуў крык...

Гучны трэск прымусіў усіх падскочыць. Гэта прафесакр Люпін разламаў вялізную шакаладную плітку на кавалачкі.