Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 39

Джаан Роўлінг

— А вы ж паглядзіце, хто тут, — як заўжды лянотна расцягваючы словы прамовіў Малфой адчыніўшы дзверы іх купэ, — Гарунік з Ронікам.

Крэйб з Гойлам троліявата зарагаталі.

— Я чуў ў твайго бацькі нарэшце з’явілася крышачку золата, Візлі? — спытаўся Малфой. — Твая маці пэўна памёрла ад здзіўлення?

Рон усхамянуўся настолькі хутка, што перакуліў куфар Крукшанса на падлогу. Прафесар Люпін даў хропу.

— Хто гэта? — аўтаматычна адскочыўшы назад і убачыўшы Люпіна спытаўся Малфой.

— Новы настаўнік, — адказаў Гары, таксама падымаючыся, каб пры неабходнасці дапамагчы Рону. — Што ты там гамоніў, Малфой?

Драко звузіў свае цмяныя вочы, ён не настолькі сшалеў, каб біцца пад носам настаўніка.

— Ходзьма, — пакрыўджана прамармытаў Малфой Крэйбу і Гойлу і яны зніклі.

Гары з Ронам паселі на месца, Рон масіяваў касцяшкі пальцаў.

— У гэтым годзе я не збіраюся цярпець здзекі Малфоя з маёй сям’і, — раз’юшана прамовіў ён. — І папярэджваю, яшчэ адзін жарт на гэты конт, я схаплю яго галаву і...

Рон стукнуў у паветра кулаком.

— Рон, — шыкнула Герміёна паказваючы на Люпіна, — цішэй...

Але той працягваў моцна спаць.

Дождж узмацніўся. Калі цягнік паскорыўся, працягваючы ехаць на поўнач; вокны засціла суцэльная мігатлівая шэрань, паступова запаліліся бляклыя ліхтары, якія асвятлілі калідоры і багажныя паліцы. Цягнік грукатаў па рэльсах. За вокнамі лютавала залева, роў вецер, а прафесар Люпін працягваў спаць.

— Хутка будзем на месцы, — заўважыў Рон і перахіліўшыся праз прафесара паглядзеў у стаўшае чорным вакно.

Ён нават не паспеў дагаворыць, як цягнік пачаў запавольвацца.

— Супэр, — сказаў Рон і папытаўся перайсці міма прафесара бліжэй да вакна, каб лепш разглядзець тое, што звонку, — Я моцна згаладаўся і жадаю святочнага банкетавання...

— Мы пакуль яшчэ не даехалі, — прамовіла Герміёна пазіраючы на свой гадзіннік.

— А чаму мы тады супыняемся?

Цягнік тым часам сцішаў свой рух ўсё больш і больш. Шум поршняў знік і вецер з дажджом за вакном сталі яшчэ гучней.

Гары, які быў бліжэй да дзвярэй падняўся і высунуўся ў калідор, дзе ўбачыў высунутыя з усіх купэ зацікаўленныя галовы пасажыраў.

Цягнік рэзка спыніўся поўнасцю і па ўсяму калідору адчулася бумканне падаючага багажу. Потым без папярэджання цмяныя ліхтарыкі асвятляўшыя цягнік згаслі і ўсё акунулася ў непраглядную цемру.

— Што здарылася? — Гары адчуў голас Рона за сваёй спіною.

— Ёйку! — усклікнула Герміёна. — Рон ты ступіў мне на нагу.

Гары навобмацак вярнуўся на сваё месца.

— Мо якая аварыя?

— А халера яго ведае...

Нешта рыпнула і Гары убачыў цёмны сілуэт Рона, які працёр вакно і ўтаропіўся ў яго.

— Там нехта варушыцца, — адчуўся ронаў голас. — Здаецца нехта заходзіць ў вагон...

Тут дзверы купэ раптоўна адчыніліся і нехта балюча ступіў Гары на нагу.

— Прашу прабачэння! Ці тут хто ведае што здарылася? Ёйку! Выбачце...

— Здароўку, Нэвіл! — прамовіў Гары і навобмацак знайшоўшы Лонгботама зацягнуў яго за мантыю ўсярэдзіну.