Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 38

Джаан Роўлінг

Гары шчыра засмяяўся. Прафесарка МакГонагал — Галава Дому Грыфіндор была самай суворай ў выкананні закону настаўніцай.

— ... а яшчэ мы можам спытацца ў Фрэда з Джорджам, яны ведаюць усе патаемныя выхады з замку...

— Рон! — рэзка абарвала яго Герміёна. — Я лічу што Гары ня трэба ўпотай знікаць з школы пакуль Блэк на волі...

— Так, я ўяўляю адказ прафесаркі МакГонагал, калі я ў яе спытаюся, — тужліва мовіў Гары.

— Пакуль мы з ім, — зухавата сказаў Рон Герміёне, — аніякі Блэк не асмеліцца...

— Вох, Рон, не гавары лухты, — гыркнула Герміёна. — Блэк забіў купу людзей пасярод ажыўленнай вуліцы, дык няўжо ты лічыш, што ён будзе тужыцца падчас нападу на Гары, калі паблізу будзем мы з табой?’

Кажучы гэта, яна пачала развязваць раменчыкі на куфру з Крукшансам.

— Не рабі гэтага! — закрычаў Рон, але было ўжо запозна. Крукшанс скокнуў вонкі, пацягнуўся, пазяхнуў і забраўся на калені да Рона. Камяк ў яго кішэні пачаў дрыжэць і хлопец злютавана адштурхнуў Крукшанса.

— А ну, вэк!

— Рон, ня трэба! — раззлавалася Герміёна.

Рон ўжо збіраўся штось адказаць, але тут прафесар Люпін заварушыўся. Усе засцярожана зірнулі на яго, але прафесар толькі павярнуўся на іншы бок. Ён працягваў спаць, злёгку прыадкрыўшы вусны.

Тым часам Хогвартс Экспрэс мерна павярнуў на поўнач і пейзаж за вакном стаў больш дзікім і цёмным, а аблокі ў небе згусцелі. Вучні гойсалі сюды-туды па вагоне міма дзвярэй іх купэ. Крукшанс знайшоў сабе вольнае месца і сеў звярнуўшы сплясканую мыску да Рона, утаропіўшы свае жоўтыя вочы на яго нагрудную кішэню.

А першай гадзіне ў дзверы пагрукала ведзьмарка, гандлюючая з вазка прысмакамі і ежай.

— Мо нам разбудзіць яго? — абыякава спытаўся Рон хістнуўшы галавою ў бок прафесара Люпіна. — Выглядае ён так, бы яму не пашкодзіла пад’есці.

Герміёна асцярожна наблізілася да прафесара Люпіна.

— Гэ-эй, містэр прафесар, — прамовіла яна. — Прабачце, містэр прафесар...

Той нават не варухнуўся.

— Не турбуйся, маё дзіця, — сказала ведзьма, выдаваючы Гары вялізную груду Шакаладных Кацялкоў, — калі раптам ён згаладаецца, я буду наперадзе цягніка, разам з кіроўцам.

— Спадзяюся ён ўсё ткі спіць? — прашапатаў Рон, калі ведзьма зачыніла дзверы іх купе. — У тым сэнсе, а ці ён часам не памёр?

— Не, не, дыхае, — прашапатала Герміёна, беручы з гарыных рук Шакаладны Кацялок.

Канечне, спячы прафесар быў ня надта добрай кампаніяй, але ў яго наяўнасці ў купэ былі свае прывілеі. У сярэдзіне дня, распачаўся дожджык і прыняўся размываць пагоркі за вакном, а ў калідоры адчуліся нечыя крокі. Дзверы адчыніліся і на парозе ўзніклі тры самых найнелюбімейшых Гары, Ронам і Герміёнай чалавека: Драко Малфой і яго сябрукі Вінцэнт Крэйб і Грэгары Гойл.

Драко Малфой і Гары варагавалі з часоў іх сустрэчы ў першым для іх Хогвартс Экспрэсе. Малфой, які меў бледнаскуры, востры, яхідны твар, быў з Дому Слізэрына. Больш таго ён, як і Гары ў Грыфіндоры быў Паляўнічым у слізэрынскай камандзе па квідытчу. Крэйб і Гойл здавалася былі народжаны толькі дзеля выканання яго загадаў. Абодва былі шырачэннымі і мускулістымі; Крэйб меў высокі рост, фрэзуру пад гаршок і вельмі тоўстую шыю; у Гойла было кароткае жорсткае валоссе і доўгія гарылападобныя рукі.