Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 37

Джаан Роўлінг

— Ніхто ня ведае, якім чынам ён збег з Азкабана, — устрывожана прамовіў Рон. — Аніўкога ранней гэта не атрымлівалася. Да таго ж ён быў звышмоцна ахоўваемым вязнем.

— Але ж яны зловяць яго? — сур’ёзным голасам спыталася Герміёна. — То бок, яны ж далучылі да яго росшукаў нават маглаў...

— Што гэта за гукі? — раптоўна спытаўся Рон.

Аднекуль раздаваўся слабы бляшаны свіст. Яны азірнуліся навокал.

— Гэта з тваёй валізы, Гары, — сказаў Рон, падняўся і палез ў багаж. Праз імгненне ён выцягнуў з гарынага адзення Партатыўны Брыдаскоп. Ён шалёна круціўся на далоні Рона і яскрава свяціўся.

— Брыдаскоп? — падняўшыся на ногі, каб лепш бачыць прамовіла Герміёна.

— Ага... але майце на ўвазе, што ён вельмі танны, — сказаў Рон, — і паводзіў сябе гэдак жа, калі я прывязваў яго да нагі Эрал, каб даслаць яго Гары.

— Ты рабіў штось благое ў гэты час? — пранікліва спыталася Герміёна.

— Ані! Папросту... Карацей, мне нельга было выкарыстоўваць Эрал, яна ня здольна для падарожжаў на падобныя адлегласці... але ж трэба было неяк перадаць яго Гары?

— Пакладзі яго назад, — параіў Гары, калі Брыдаскоп засвістаў асабліва пранізліва, — ён можа яго абудзіць.

Хлопчык штурхнуў галавой у бок прафэсара Люпіна. Рон запхнуў прыладу ў адну з жахлівых шкарпэтак дзядзькі Вернана, якая значна патупіла гук і зачыніў валізу.

— Трэба будзе праверыць яго ў Хогсмідзе, — сядаючы на месца заўважыў Рон, — Фрэд з Джорджам казалі мне, што брыдаскопы прадаюцца ў краме “Чараўніцкія інструменты і матэрыялы Дэрвіша і Бэнша”.

— А ці ты шмат ведаеш аб Хогсмідзе, — зацікаўлена спыталася Герміёна, — бо я сама толькі чытала аб ім ў даведніку па немаглаўскіх паселішчах у Брытаніі...

— Лічу што так, — не задумваючыся адказаў Рон, — але я хачу трапіць туды з іншай мэтай: каб нарэшце траціць да “Мядовага Герцага”.

— А што гэта? — спыталася Герміёна.

— Кандытарская, — замроена адказаў Рон, — у якой маюцца ўсе слодычы свету: Перачныя Шатанята — ад якіх дым з рота валіць... ці вязізарныя Шакаладныя яйкі поўныя трускаўковага муса і ўзбітай сметанкі, ці цукровыя пер’і, якія можна смактаць у класе, робячы выгляд што думаеш, аб чым пісаць надалей...

— Але, ці няўжо сам Хогсмід для цябе меньш цікавае месца? — папыталася перавесці тэму Герміёна. — У “Паселішчы ў Гісторыі Чараўніцтва” напісана, што ў 1612 годзе, тамтэйшы шынок быў штаб-кватэраю гоблінскага паўстання, а Лямантуючая Халупа, лічыцца адным з самых небяспечных з зачараваных дамоў ува ўсёй Брытаніі...

— ... і вялізарныя шэрбетавыя шары, якія прымушаюць табе падымацца на колькі цаляў у паветра, пакуль ты іх смактуеш, — працягваў Рон, папросту ігнаруючы тое, што гаманіла Герміёна.

Дзяўчынка азірнулася на Гары.

— Ах, як будзе выдатна выбірацца адчасу са школьнага будынку і вывучаць Хогсмід

— Пэўна так, — маркотна прамовіў Гары, — а як вернешся, будзеш расказваць мне, што ўбачыла.

— Ты гэта аб чым? — спытаўся Рон.

— Таму што сам анікуды не пайду. Дурслі не падпісалі мой дазвол і Фадж адмовіўся.

Рон быў шакаваны.

— Табе не дазволена туды хадзіць? Але... анізашто... МакГонагал, ці хтось яшчэ дасі табе дазвол.