Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 36

Джаан Роўлінг

— Навошта мне, шукаць сустрэчы з тым, хто жадае мяне забіць? — абыякава прамовіў Гары.

— Паабяцай мне, што б не здарылася...

— Артур, хутчэй! — закрычала місіс Візлі.

Пара ахутала вагоны і цягнік паволі пачаў рухацца. Гары пабег да дзвярэй вагона, Рон адсунуў іх і дапамог Гары ўскочыць. Яны высунуліся з вокан і махалі містэру і місіс Візлі на развітанне, ажно пакуль цягнік не заехаў за кут і тыя не зніклі з вачэй.

— Мне трэба пагаманіць з вамі сам-насам, — прамармытаў Гары Рону і Герміёне, калі цягнік набраў хуткасць.

— Джыні, пакінь нас, — папросіў Рон.

— Ах, зразумела ж, — пакрыўджана прамовіла дзяўчо і адыйшла.

Гары, Рон і Герміёна рушылі па калідоры ў пошуках вольнага купе, але ўсе яны былі занятыя, за выключэнне аднаго ў самым канчатку цягніка.

У купэ месціўся толькі адзін пасажыр, мужчына, што сядзеў ля вакна і моцна спаў. Сябры супыніліся ля ўваходу. Звычайна Хогвартс Экспрэс перавозіў толькі навучэнцаў, а дарослых ніхто з іх аніразу не бачыў. За выключэннем вядзьмаркі, што гандлявала прысмакамі.

Незнаёмец быў апрануты ў значна патрапаную чараўніцкую вопрадку, цыраваную ў колькіх месцах. І сам ён выглядаў даволі хваравіта і зняможана. Ня гледзячы на яшчэ дастаткова малады ўзрост, яго светла-каштанававыя валасы сям-там месцілі сівізну.

— Цікава, хто ён такі, — прашыпеў Рон, калі яны зачыніўшы дзверы селі як мага далей ад вакна.

— Прафэсар Р. Дж. Люпін, — неадкладна прашапатала Герміёна.

— А ты ўжо адкуль ведаеш?

— Прачытала на яго валізе, — адказала Герміёна і паказала на багажную паліцу панад галавой мужчыны, дзе месцілася маленькая зазношаная валіза, не развальваючаяся толькі таму, што была ўшчэнт перавязана почапкай. Вакол аднаго з куткоў валізы, паўсцёртымі літарамі было напісана “Прафэсар Р. Дж. Люпін”.

— Цікава, што ён будзе выкладаць? — спытаўся Рон, пазіраючы на абяскоўлены твар прафэсара.

— Хіба не відавочна, заўважыла Герміёна. — У школе толькі адно вакантнае месца, памятаеш? “Абарона ад Цёмных Мастацтваў”.

За той час пакуль Гары, Рон і Герміёна вучыліся, у іх змянілася ўжо два настаўнікі па Абароне ад Цёмных Мастацтваў, кожны з якіх навучаў роўна год. Былі нават чуткі, што гэтая пасада клятая.

— Спадзяюся, ён здатны на гэта, — з некаторым сумневам прамовіў Рон. — выглядае ён так, бы яго можна забіць адным добрым праклёнам. Але ж... — ён развярнуўся да Гары. — Ты хацеў аб нечым пагаманіць з намі?

Гары паведаміў усё аб спрэчцы містэра ды місіс Візлі і аб тым, што яму паведамілі сам-насам. Калі ён нарэшце скончыў, Рон выглядаў бы аглушаны, а Герміёна заціснула рот рукамі. Але нарэшце яна апусціла іх.

— Сірыюс Блэк збег, каб дабрацца да цябе? Ёечку, Гары... табе трэба быць вельмі вельмі асцярожным. І не лезці у сіло...

— Я ніколі не шукаю бяды, — разлютавана прамовіў Гары, — але што рабіць, калі бяда звычайна шукае мяне!

— Гары, якім жа ёлупам трэба быць, каб самому шукаць, вар’ята які жадае цябе забіць? — пагушкваючыся прамовіў Рон.

Сябры ўспрынялі навіны, горш чым разлічваў Гары.Здавалася Рон з Герміёнай разам страшыліся Блэка больш, чым ён сам.