Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 35

Джаан Роўлінг

Персі і Джыні аб’явіліся следам за Гары і былі моцна запыхаўшыеся, таму што напэўна міналі бар’ер бегам.

— Аёй, Пенелопа тут! — сказаў Персі, прыгладжваючы сваю фрэзуру і чырванеючы. Джыні ўхапіла позірк Гары і яны абодва былі вывушаны адвярнуцца, каб схаваць свой смех, калі Персі пачаў кружляць, выставіўшы свае грудзі з ззяючымі на іх значыкам, вакол дзяўчыны з доўгім хвалістым валоссем.

Пасля таго, як да іх далучыліся ўсе астатнія Візлі і Герміёна, Гары з Ронам рушылі ў канец цягніка, ўздоўж напоўненных навучэнцамі вагонаў, пакуль не знайшлі больш меньш пусты. Яны загрузілі ў яго ўсе свае рэчы, паставілі клетку Хэдвіг і куфар Крукшанса ў багажную сетку і выйшлі, каб развітацца з містэрам і місіс Візлі.

Місіс Візлі перацалавала ўсех сваіх дзяцей, потым Герміёну і напрыканцы Гары. Той моцна вагаўся, але на самой справе быў вельмі рады, калі яна зверх таго, яшчэ й абняла яго.

— Сцеражы сябе, Гары, добра? — прамовіла яна выпрастоўваючыся, яе вочы дзівосна заблішчэлі. Потым яна раскрыла сваю вялізную торбу. — Я зрабіла вам ўсім сэндвічаў у дарогу. Гэта твае, Рон... не, яны без без саланіны... Фрэд? Ты дзе, Фрэд? Вось ты, мой любы...

— Гары, — ціха прамовіў містэр Візлі, — адыйдзем на хвілінку.

Ён штурхнуў галавой ў бок слупа і Гары рушыў ўслед за ім, пакінуўшы натоўп згрудзіўшыйся вакол місіс Візлі.

— Я вінен, аб нечым паведаміць табе, пакуль ты не з’ехаў, — напружана прамовіў ён.

— Усё балазе, містэр Візлі, — сказаў Гары. — Я ўжо ўсё ведаю.

— Ведаеш? Адкуль ты можаш ведаць?

— Я... мммм... я выпадкова пачуў вашую з місіс Візлі размову ўчора ўвечары. Яе цяжка было не пачуць, — хлопчык хуценька дадаў. — Прабачце, калі ласка...

— Не разлічваў, што ты даведаешся аб усім гэткім чынам, — трывожна гледзячы прамовіў містэр Візлі.

— Не... Але насамрэч, так нават лепш, — вы не парушылі слова дадзенае Фаджу і я аб ўсім ведаю.

— Табе, напэўна, вельмі жахліва, хлопча...

— Ані, — шчыра прамовіў Гары, але адчуўшы недаверлівы погляд містэра Візлі дадаў, — Насамрэч, я не жадаю геройстваваць, але ж ці можа Сірыюс Блэк быць жахлівейшым за Вальдэморта?

Містэр Візлі ўздрыгануўся пачуўшы гэта імя, але перасіліў сябе.

— Гары, я ведаў, што ты зроблены са значна мацнейшага матэрыяла, чым лічыць Фадж і я безумоўна рад, таму, што ты не баішся, але...

— Артур! — паклікала місіс Візлі, якая засталася чакаць ля цягніка. — Артур, ну што ты кешкаешся? Цягнік хутка адыходзіць!

— Ён ужо ідзе, Молі! — крыкнуў містэр Візлі, а потым зноў абярнуўшыся да Гары, працягваў, зусім ціха і вельмі шпарка. — Слухай, я хачу, каб ты нешта паабяцаў мне...

— ... што я буду добрым хлопчыкам і буду ўвесь час знаходзіцца ў Хогвартсе, — змрочна сказаў Гары.

— Не зусім, — прамовіў містэр Візлі, у гэты момант ён выглядаў сур’ёзней чым калі-небудзь за ўвесь час знаёмства з ім Гары. — Пакляніся мне, што ты не будзеш шукаць сустрэчы з Блэкам.

— Што? — вытарапіўся на яго Гары.

Адчуўся гучны свіст. Кандуктары пайшлі ўздоўж цягніка, зачыняючы дзверы.

— Паабяцай мне, Гары, — сказаў містэр Візлі, кажучы яшчэ хутчэе, — што б не здарылася...