Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 34

Джаан Роўлінг

— Мне трэба сёе-тое табе сказаць, — пачаў Гары, але быў перапынены тупатам блізнятаў, якія падскочылі, каб павіншаваць Рона за тое, што той чарговы раз разлютаваў Персі.

Яны спусціліся да сняданку. Містэр Візлі, нахмурыўшы брові, чытаў першую старонку Штодзённага Вяшчуна. Місіс Візлі распавядала Герміёне і Джэні аб тым як варыла Любоўнае зелле, калі была дзяўчынкай, ўсе тры гігікалі.

— Ты штось, хацеў мне сказаць, — заўважыў Рон, калі яны прыселі за стол..

— Пасля, — прамармытаў Гары, а тым часам у гасцёўню ўварваўся Персі.

У Гары так і не атрымалася паразмаўляць з Ронам, альбо Герміёнай падчас хаатычных збораў; усе былі занятыя перацягваннем сваіх рэчаў па вузкай лесвіцы Дзіравага Катлу з другога паверха да дзвярэй. Клеткі Хэдвіг і малай вушастай савы Персі, якую клікалі Гермес стаялі зверху, а побач з валізамі гучна шыпеў маленькі куфар.

— Усё добра, Крукшанс, — буркавала Герміёна з куфрам. — Я выпушчу цябе ў цягніку.

— Ты не зробіш гэта! — запратэставаў Рон. — Як наконт беднага Скаберса?

Ён паказаў на сваю нагрудную кішэню, дзе абаранкам скруціўся яго пацук.

Містэр Візлі, які звонку чакаў машыны з Міністэрства, прасунуў галаву ў дзверы.

— Яны ўжо тут, — сказаў ён, — хадзем, Гары.

Разам яны прайшлі па невялічкаму тратуару да першай з двух старамодных цёмна зялёных аўтамабіляў у кожным з якіх за рулём сядзела па чараўніку-агенту, апранутых ў аксамітную вопрадку смарагдавага колеру.

— Гары, паедзе з вамі, — прамовіў містэр Візлі аглядзеўшы вуліцу зправа і злева.

Хлопчык сеў на задняе сядзенне, а да яго неўзабаве далучыліся Герміёна, Рон, і на раздражненне Рона, яго брат Персі.

У адрозненні ад Начнога Омнібуса, машыны Міністэрства магіі ехалі загладка. Самі яны выглядалі, як звычайныя аўтамабілі, але мелі асаблівасць працісківацца ў самыя невялічкія шчыліны між іншымі машынамі, чаго аніколі б не атрымалася ў службовага аўто дзядзькі Вернана. Калі яны прыехалі на Кінг Крос у іх ў запасе было дваццаць хвілін; кіроўцы Міністэрства згрудзілі іх рэчы на вазкі, якія самі ж даволі хутка адшукалі, развіталіся з містэрам Візлі, крануўшы свае капелюшы і пахіліўшыся, а потым ад’ехалі, незразумелым чынам скокнуўшы ў самы пачатак нерухомай чаргі машын ля светлафора.

Містэр Візлі суправаджаў Гары увесь шлях да станцыі, трымаючы хлопца за локаць.

— Адразу ж прапаную, — сказаў ён, азірнуўшыся па баках, — рухацца парамі, як шмат хто акрамя нас. Я пайду першым разам з Гары.

Містэр Візлі павольна пайшоў, штурхаючы гарын вазок між платформамі дзевяць і дзесяць і паглядаючы, так бы вельмі зацікаўлены, на толькі што падыйшоўшы да дзевятай платформы цягнік ІнтэрСіті 125. Потым шматзначна пазірнуў на Гары і быццам бы выпаткова знік за бар’ерам, хлопчык рушыў ўслед зрабіўшы ўсё па яго прыкладу.

Праз імгненне, яны ўжо празлізнулі праз цэльнаметалічны бар’ер на платформу дзевяць і тры чвэрці, дзе ўбачылі Хогвартс Экспрэс. Гэта быў пунсовы цягнік з паравым рухавіком, які стаяў і пыхкаў дымам панад платформай забітай ведзьмаркамі і ведзьмакамі, што праваджалі сваех дзяцей у школу.