Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 33

Джаан Роўлінг

Гары адчуў, як рухаюцца крэслы. Як мага цішэй ён паспяшаўся па калідоры ў бар і схаваўся. Грукнулі дзверы гасцёўні. А праз колькі секунд рыпаючыя прыступкі паведамілі хлопчыку, што містэр і місіс Візлі падымаюцца на другі паверх.

Бутэлечка з Пацучыным Тонікам ляжала пад столікам дзе яны ранней сядзелі падчас вячэры. Гары пачакаў, пакуль не грукнуць дзверы пакою містэра і місіс Візлі і паспяшаўся наверх разам з бутэлечкай.

Фрэд і Джордж стаіліся ў цені на лесвічным маршы і душыліся са смеху, слухаючы, як Персі перакопвае іх з Ронам пакой у пошуках значыка.

— Ён у нас, — прашапатаў Гары Фрэд. — глядзі, як мы яго ўдасканалілі.

На значыку цяпер ззяў надпіс “Шкодны Стараста”.

Гары натужна хмыкнуў, зайшоўшы аддаў Рону Пацучыны Тонік, потым зачыніўся ў сваім пакоі і паклаўся на ложык.

Так Сірыюсу Блэку патрэбен ён. Гэта ўсё тлумачыць. Фадж быў гэткім паблажлівым, таму што ўзрадаваўся, што Гары жывы. Ён загадаў Гары заставацца на Дыягон Алеі дзе заўжды было шмат чараўнікоў, якія маглі сачыць за ім. І ён заўтра дасылае дзве машыны з Міністэрства, каб Візлі маглі назіраць за ім пакуль ён не сядзе на цягнік.

Гары ляжаў, слухаючы воклічы ў суседнім пакоі і пытаўся сам у сябе, чаму яму больш не страшна. Сірыюс Блэк забіў адной замоваю трынаццаць чалавек; містэр і місіс Візлі пэўна вырашылі, што ён Гары запанікуе, калі даведаецца праўду. Але ён сапраўды шчыра лічыў, што місіс Візлі мела рацыю, месца дзе паблізу ёсць Альбус Дамблдор самае бяспечнае на зямлі. Не здарма людзі кажуць, што адзіны чалавек, які ніколі не баяўся Лорда Вальдэморта быў менавіта Дамблдор. Няўжо ж дырэктар спужаецца яго правай рукі?

А гэтыя ахоўнікі з Азкабану аб якіх усе кажуць. Яны пужаюць значную большасць народу і калі іх размесцяць вакол ўсёй школы, шанцы Блэка будуць аніякімі.

У цэлым, Гары турбавала толькі адно, шанцы на наведванне ў гэтым годзе Хогсміда раўны нулю. Ніхто б не дазволіў Гары пакінуць межы замка, пакуль Блэка ня схопяць. Да таго ж хлопчык падазраваў, што за кожным яго крокам будуць уважліва сачыць.

Ён пахмурна глядзеў на пакрытую цемраю столь. Няўжо яны лічаць, што Гары не ў стане сам аб сабе паклапаціцца? Ён ўжо тройчы перамагаў Лорда Вальдэморта, і быў не такі ўжо нягодны...

Нечакана ён прыпомніў выяву дзіўнага звера, які хаваўся ў цені на Плошчы Магнолій.

Што рабіць, Калі ўбачыў Благі Канец...

— Я не жадаю быць забітым, — ўголас прамовіў Гары.

— Малайца, — сонна прамовіла яму ўласнае адлюстраванне.

— РАЗДЗЕЛ V —

Дэментар

Наступнай ранніцай Том, як заўжды разбудзіў Гары, бяззуба ўсміхаючыся і трымаючы ў руках кубак гарбаты. Гары апрануўся і ледзь пераканаў незадаволеную гэтым Хэдвіг, вярнуцца ў сваю клетку, калі Рон пастукаў у яго пакой. Ён нацягваў швэдар і быў раздражнённым.

— Вох, хутчэй бы трапіць на цягнік, — прамовіў Рон, — У Хогвартсе, я нарэшце змагу пазбавіцца ад Персі. Цяпер ён абвінавачвае мяне ў тым, што я закапаў гарбатай фота Пенелопы Клірвотар, — Рон скрывіў морду, — яго дзяўчыны. Яна схавала твар па-за рамкай, таму што яё нос запрышчавіў...