Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 32

Джаан Роўлінг

— Артур, праўда можа яго напалохаць! — пранізліва казала місіс Візлі. — Няўжо ты жадаеш адправіць Гары ў школу з гэткім навіслым грузам? Сапраўды кажу табе, ён шчаслівы пакуль ня ведае анічога!

— Я не жадаю, каб ён быў няшчасным, але жадаю, каб ён быў асцярожным! — запярэчыў містэр Візлі. — Ты ж ведаеш наколькі падобныя Гары і наш Рон, яны нават блукаючы разам, патрапілі ў Забаронены Лес! Але ж Гары не павінен рабіць анічога падобнага ў гэтым годзе! Калі я думаю, што магло здарыцца з ім у тую ноч, як ён збег з хаты... Калі б Начны Омнібус не падхапіў яго, гатовы біцца аб заклад, што калі б Міністэрства знайшло яго, ён быў бы ўжо мёртвым...

— Але ж не памёр і ўвогуле выдатна выглядае, так што...

— Молі, адны кажуць, што Сірыюс Блэк — вар’ят, другія, не... У любым выпадку яму хапіла розуму, каб збегчы з Азкабана, што ў прынцыпу не магчыма. І ўжо месяц мінуў, а ніхто нічога не бачыў і нават на волас не наблізіўся да месца яго схованкі. Мяне не хвалюе тое, што Фадж рэгулярна паведамляе Штодзённаму Вяшчуну, мы не бліжэй да яго злову, чым да вынаходніцтва самазаклённай палачкі. Адзінае у чым мы дакладна ўпэўнены, гэта ў тым, што Блэк пасля...

— Гары будзе добра ахоўвацца ў Хогвартсе.

— Мы лічылі, што і Азкабан добра ахоўваецца. А, калі Блэк змог вырвацца з Азкабана, ён можа пранікнуць і ў Хогвартс.

— Але ж дагэтуль ніхто не ўпэўнены, што Блэку патрэбны менавіта Гары...

Адчуўся нейкі грукат, хлопчык быў упэўнены, што містэр Візлі грукнуў кулаком па сталу.

— Молі, колькі разоў я павінен казаць табе, што ані аб усім паведамляюць ў газэтах! Фадж не казаў ім аб гэтым, але я ведаю, што ён хадзіў у Азкабан, адразу пасля таго як Блэк уцёк. Ахова паведаміла яму, што Сірыюс увесь час размаўляў у сне, і кожны раз казаў адно і тое ж: “Ён у Хогвартсе... ён у Хогвартсе”. Блэк — зшалелы і ён жадае забіць Гары. Ты спытаешся ў мяне чаму? Адкажу! Пэўна Сірыюс лічыць, што забойства Гары, павярне да ўлады яго гаспадара. Блэк страціў усё той ноччу, калі Гары перамог Сама-Ведаеш-Каго і ўсе дванаццаць год месцішча ў Азкабане разважаў аб гэтым...

Запанавала цішыня. Гары памкнуўся да дзвярэй, адчайна спрабуючы пачуць больш.

— Добра, Артур, рабі тое, што лічыш правільным. Але й не забывайся аб Альбусе Дамблдоры. Я не думаю, што ў Хогвартсе штось можа пашкодзіць Гары, пакуль ён там кіруе. Спадзяюся ён аб ўсім ведае?

— Вядома ж не. Мы толькі загадалі яму размясціць вакол школы азкабанскую ахову. Ён ня быў у захапленні ад гэтага, але пагадзіўся.

— Ня быў у захапленне? Чаму яму ня быць задаволеным з той думкі, што яны там, каб схапіць Блэка?

— Дамблдор, ня любіць азкабанскую ахову, — з цяжкасцю ў голасе прамовіў містэр Візлі, — і шчыра кажучы, я таксама... Але ж, калі гаворка ідзе аб такім чараўніку як Блэк, тут патрэбна аб’яднаць свае намаганні і з тымі, каго лепш пазбягаць.

— Калі яны выратуюць Гары...

— ... аніхто, нічога супраць іх ня скажа, — стомленна прамовіў містэр Візлі. — Ужо запозна, нам трэба ісці...