Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 31

Джаан Роўлінг

— Мог бы падаваць сястры лепшы прыклад! — адрэзала маці.

— Джыні можа браць прыклад з іншых братоў, мам, — пагардліва заўважыў Персі. — Пайду пераапрануся для вячэры...

Калі той знік з вачэй, Джордж з палёгкай уздыхнуў.

— Мы хацелі замураваць яго ў адной з пірамід, — падзяліўся ён з Гары, — але гэта заўважыла маці.

***

Вячэра адбылася найвыдатнейшай. Гаспадар Катла Том, склаў разам тры сталы за якімі селі сямёра Візлі, Гары і Герміёна. Кожны атрымаў па пяць найсмачнейшых страў.

— Як мы заўтра дабярэмся да Кінг Кросс, тат, — спытаўся Фрэд, падчас пажадлівага спажывання шакаладнага пудынгу.

— З Міністэрства дашлюць пару машын, — адказаў містэр Візлі.

Усе хто знаходзіўся за сталом здзіўленна зірнулі на яго.

— Навошта? — з зацікаўленнасцю спытаўся Персі.

— Дык ўсё ж з-за цябе, Персі, — сур’ёзным тонам заўважыў Джордж. — І на кожнай з машын будуць месціцца сцяжкі з літарамі СШ...

— ... Сапраўдны Шляхцюк, — працягнуў Фрэд.

Усе, акрамя Персі і місіс Візлі пырснулі ў свае пудынгі.

— А што на самой справе, тата? — спытаўся Персі не губляючы годнасці.

— Ну, як. Мы ж не маем уласнай, — адказаў містэр Візлі, — таму на працы, мне аказалі ласку...

Голас містэра Візлі быў спакойны і нязмушаны, але Гары заўважыў, што вушы яго счырванелі, як у Рона, калі той бывае моцна напружаным.

— Ну вось і добра, — хуценька прамовіла місіс Візлі, — Вы разумееце колькі рэчаў мае кожны з вас? І як бы вы з ўсім гэтым выглядалі б у маглаўскім метро? Між іншым, ці вы ўсе сабраліся?

— Рон пакуль не сабраў свае рэчы ў валізу, — найпакутлевым голасам прамовіў Персі, — ён папросту скінуў іх на маім ложку.

— Табе лепш пайсці і запакавацца, Рон, ранніцай у нас ня будзе надта шмат часу, — выгаварыла яму місіс Візлі. Рон сувора глянуў на Персі.

Пасля вячэры ўсе адчулі сытасць і санлівасць. Адно за адным усе разышліся па сваіх пакоях, каб яшчэ раз праверыць свае рэчы. Рон і Персі былі суседзямі Гары. Ён толькі ўдакладніў, ці ўсё сабрана ў валізе, як пачуў раз’юшчаныя галасы з суседняга пакою і пайшоў паглядзець, што адбываецца.

Дзверы дванаццатага пакою былі праадчыненны.

— Менавіта тут на століку я яго і пакінуў, каб адпаліраваць... — крычаў Персі.

— Я нават не дакранаўся да яго, — крычаў Рон у адказ.

— Што здарылася? — спытаў Гары.

— Знік мой значык школьнага старасты, — сказаў Персі азірнуўшыся на Гары.

— І Пацучыны Тонік Скаберса, — дадаў Рон, вытрахаючы змесціва сваёй валізы. — Я нават пачаў думаць, ці не забыўся я яго ў бары...

— Ты нікуды не пойдзеш, пакуль ня знойдзеш мой значык, — зароў Персі.

— Я пашукаю лекі Скаберса, бо ўжо ўпакаваны, — прамовіў Гары Рону і пайшоў уніз.

Гары быў на поўдарогі да бару, які цяпер быў пакрыты цемраю, калі пачуў яшчэ пару разлютаваных галасоў, што раздаваліся з гасцёўні. Праз імгненне ён пазнаў іх уладальнікаў, гэта былі містэр і місіс Візлі. Ён вагаўся і не жадаў, каб яны ведалі, што ён чуў іх лаянку, калі гук уласнага імя не прымусіў яго падыйсці да дзвярэй і прыслухацца.

— ... ня мае сэнсу не казаць яму анічога, — з запалам казаў містэр Візлі, — Гары мае поўнае права ўсё ведаць. Я размаўляў з Фаджам на гэты конт, але ён лічыць, што з Гары трэ апекавацца, як з малым дзіцём. Але ж яму ўжо трынаццаць год і...