Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 30

Джаан Роўлінг

— Цікава чаму, — пасміхнуўся Рон, калі яны ўваходзілі ў Дзіравы Кацёл.

Увайшоўшы яны ўбачылі містэра Візлі, што сядзеў у бары, чытаючы Штодзённага вяшчуна.

— Гары! — падняўшы ўгору вочы і пасміхнуўшыся сказаў ён. — Як маешся?!

— Усё добра, дзякуй, — адказаў хлопчык, далучаючыся разам з Ронам, Герміёнай і ўсімі іх набыткамі да містэра Візлі.

Мужчына паклаў на стойку газэту на старонцы якой, Гары заўважыў знаёмую выяву Сірыюса Блэка, што пазірала на яго.

— Ён дагэтуль не спайманы? — спытаўся хлопчык

— Ані, — адказаў містэр Візлі са зазмрочным поглядам. — Яны адцягнулі нас усіх ад асноўнай працы ў Міністэрстве, каб разам паспрабаваць знайсці яго. Але пакуль ніякай карысці.

— А ці не будзе ўзнагароды таму, хто спаймае яго? — спытаўся Рон. — Было б выдатна атрымаць яшчэ больш грошаў...

— Не будзь блазням, Рон, — адказаў містэр Візлі, які зблізу выглядаў моцна напружаным, — Каб Блэка схапіў трынаццацігадовы вядзьмак?! Хто гэта зробіць, дык толькі азкабанскія ахоўнікі, паверце маім словам.

Тут у бар увайшла місіс Візлі нагружаная купаваннем, разам з ёй ішлі двайняты Фрэд і Джордж, што збіраліся вучыцца ў Хогвартсе ўжо пяты год. За імі рушыліся Пэрсі, абраны Старастай Школы і Джыні — самая малодшая з усіх і адзіная ў сям’і дачка.

Джыні, якая і раней моцна захаплялася Гары, цяпер здавалася мацней чым колісь збянтэжанай пры позірку на хлопца; магчыма таму што той выратавал яе жыццё падчас іх апошняга семестра ў Хогвартсе

— Прывітанне, — прамармытала дзяўчо, парайшоўшы міма Гары са счырванелым тварам, нават ня гледзячы на яго. Персі ж наадварот афіцыйна, бы ён і Гары не былі знаёмы, працягнуў таму руку.

— Гары, — прамовіў ён, — як прыемна цябе ўбачыць!

— Вітаю, Персі, — імкнучыся не засмяяца сказаў Гары.

— Спадзяюся з табой ўсё балазе? — напышліва спытаўся Персі, працягваючы паціскаць руку хлопчыку, як быццам вітаўся з самім мэрам.

— Усё вельмі выдатна, дзякуй...

— Гары! — адштурхнуўшы старэйшага брата локцем, пакланіўся Фрэд, — Як файна цябе зноў бачыць, дзядзька...

— Шыкоўна, — мовіў Джордж, пхнуўшы Фрэда ў бок і хапаючы руку Гары, — Невычарпальна пышна!

Персі спахмурнеў.

— Ну ўсё, годзе, — сказала місіс Візлі.

— МАМА! — усклікнуў Фрэд, бы толькі што заўважыў яе і схапіўшы матулю за руку прамовіў. — Як жа, сапраўды найцудоўна бачыць цябе...

— Я кажу, годзе, — прамовіла жанчына, паклаўшы свае набыткі на вольнае крэсла. — Прывітанне, Гары, любы мой. Спадзяюся ты ўжо пачуў нашы неверагодныя навіны? — яна прадэманстравала навенечкі срэбны значык на грудзях Персі. — Другі Стараста Школы ў нашай сям’і!

Яна здавалася пераполненай гонарам.

— І апошні, — прамармытаў сабе пад нос Фрэд.

— Нават не сумняваюся. — заўважыла місіс Візлі, — І спадзяюся ім не прыйшо на галаву зрабіць вас дваіх прэфектамі.

— Прэфектамі? — усхамянуўся Джордж, з абурэннем гледзячы нават на саму гэту ідэю. — І згубіць апошняе задавальненне ад жыцця.

Джіні пасміхнулася.