Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 29

Джаан Роўлінг

— Хм, прамовіла вядзьмарка, падымаючы Скаберса ўгору, — колькі год гэтаму пацуку?

— Нават ня ведаю, — адказаў Рон, — але вельмі стары, ранней ён належыў майму брату.

— А якой сілаю ён валодае? — пільна разглядаючы Скаберса, спыталася прадаўшчыцца.

— Мм? — не зразумеў Рон. Па праўдзе кажучы Скаберс ніколі не дэманстраваў, хоць бы наймаленечкія магічныя здольнасці. Вочы вядзьмаркі варухнуліся спачатку на яго ірванае левае вуха, потым на пярэднюю лапу з адсутным пальцам, нарэшце яна гучна вохнула.

— Напэўна ён трапіў у млын, — сказала яна.

— Ён ужо быў такім, калі Персі аддаў мне яго, — абараняўся Рон.

— Звычайныя, шэрыя ці садавыя пацук жывуць не даўжэй за тры гады, ці накшталт таго, — прамовіла прадаўшчыца. — Калі зараз ты шукаеш штось больш трывалае, можаш абіраць аднаго з гэтых...

Яна паказала на чорных пацукоў, якія адразу ж прыніліся зноўку гуляцца адно з адным.

— Позеры, — прамармытаў Рон.

— Ну, а калі ты не жадаеш замены, можаш паспарабаваць гэты Пацучыны Тонік, — яна паварушыла пад прылаўкам і паклала перад хлопцам маленькую чырвоную бутэлечку.

— ДОБРА! — адказаў Рон. — Колькі гэта будзе... АЁЙКУ!

Рон быў вымушаны прыхіліцца, бо нешта вялізнае і памаранчавае скокнула з вяршыні самай верхняй клеткі, прызямлілася на яго галаву, адтуль на прылавак і вар’яцкі зашыпела на Скаберса.

— НЕ, КРУКШАНС, НЕ! — завішчала вядзьмарка, але Скаберс праслізнуў між яе рук, як кавалак мыла прызямліўся на падлогу на ўсе чатыры лапы і даў драла ў напрамку дзвярэй.

— Скаберс! — закрычаў Рон, выбягаючы з крамы за сваім пацуком; Гары рушыў услед.

Ім спатрэбілася хвілін дзесяць, каб адшукаць Скаберса, што хаваўся за грудай мукулатуры ля “Найякаснейшых Прыладаў для Квідытча”. Рон паклаў пакрытага дрыжыкамі пацука назад у кішэню і выпрастаўся паціраючы галаву.

— Што гэта было?

— Ня ведаю, — адказаў Гары, — альбо занадта вялікі кот, альбо маленечкі тыгр.

— А дзе Герміёна?

— Верагодна, засталася, каб набыць саву!

Яны рушылі назад у напрамку Чароўнага Звярынца. З дзвярэй крамы ім насустрач выйшла Герміёна, але ў рукай яе была не клетка з савой. Яна заціснула ў іх вялізарнага рудога ката.

— Ты набыла гэту пачвару? — адкрыўшы рот спытаўся Рон.

— Але ж ён гэткі пышны, няўжо не? — ззяючы адказала дзяўчынка.

Гэта ўсё справа густу, вырашыў Гары. Кот быў рудым, тоўстым і пухнатым, але быў крыху крывалап, а яго мыска была нейкай змрочнай і дзівавата сплясканай, нібы той з разбегу стукнуўся аб цагляную сцяну. Зараз, калі Скаберс быў паза вачыма, кот задаволена варкатаў на руках у Герміёны.

— Герміёна, ён жа ледзь не скальпаваў мяне, — заўважыў Рон.

— Ты ж не збіраўся гэтага рабіць, Крукшансік? — спыталася ў ката Герміёна

— А як наконт Скаберса? — не сунімаўся Рон, кажучы на камяк ў нагруднай кішэні. — Яму трэба супакоіцца і адпачыць! І як у яго гэта атрымаецца ў падобнай кампаніі?

— Нешта нагадвае мне, што ты забыўся пра свой Пацучына Тонік, — адказала Герміёна, шпуляючы чырвоную бутэлечку ў рукі Рона. — І не хвалюйся. Крукшанс будзе спаць у маім пакоі, а Скаберс у вашым. Ці ж гэта праблема? Бедны Крукшансянятка, вядзьмарка паведаміла, што ён месціўся ў краме амаль што вечнасць: ніхто яго не набываў.