Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 25

Джаан Роўлінг

— Ірландская Зборная дзеля ўдзелу ў Чэмпіянаце Свету замовіла сем гэткіх прыгажунь, — распавёў натоўпу гаспадар крамы, — А яны фаварыты Сусветнага Кубку!

Высокая вядзьмарка, што стаяла перад Гары, урэшце адыйшла і ён змог прачытаць анатацыю:

ВОГНЕННАЯ СТРАЛА

Ультрасучасная спартовая мятла з палепшанай аэрадынамікай. Супер-тонкі тронак з ясеня, адпаліраваны на алмазным круге. Кожная мятла мае індывідуальны нумар. Дзякуючы таму, што кожны дубчык хваста падабраны індывідуальна, нашая мятла мае непераўзойдзеную аэрадынамічную дасканаласць, непераўзойдзены баланс і выразнасць арыентацыі. Вогненная Страла з лёгкасцю разганяецца з 0 да 150 міль за гадзіну на працягу 10 секунд і забяспечана сістэмай абароны ад стопарных замоваў. Кошт па дамоўленасці.

Кошт па дамоўленнасці... Гары нават не хацеў думаць аб тым колькі галеёнаў спатрэбіцца аддаць за Вогненную Стралу. Ён нічога не жадаў так моцна за ўсё сваё жыццё, як толькі гэтую мятлу. Алё хлопчык памятаў, што не прайграў аніводнага матчу па квідытчу са сваім Німбусам 2000 і лічыў, што ня трэба спусташаць свой рахунак у Грынгатсе, калі ўжо мае дастаткова добрую мятлу. Тым ня меньш Гары не пытаючыся аб кошце, штодня прыходзіў, каб паглядзець на Вогненную Стралу.

Але ж былі таксама і неабходныя набыткі. Першым чынам Гары зайшоў да аптэкара, каб папоўніць свае запасы інгрэдыентаў для стварэння зелляў. Таксама заўважыўшы, што крыху падрос і старая школьная вопрадка стала закароткай, Гары наведаў краму Мадам Малкін “Вопрадка на Любы Выпадак” і набыў сабе новую. Найбольш важным было набыць новыя падручнікі, тым больш што ў праграме з’явіліся дзве новыя дысцыпліны: “Дагляданне за Магічнымі істотамі” і “Вяшчунста”.

Зазірнуўшы ў вітрыну кнігарні, Гары моцна здзівіўся. Замест стоса новенькіх кніг па замовах з залатым цісненнем, памерам з добрую тратуарную пліту ён заўважыў жалезную клетку ў якой месцілася каля стотні Пачварных кніг аб пачварах. Паўсюль ляталі адарваныя старонкі, бо кнігі адчасу кідаліся адно на адну, счапляліся ў бойках, ці стоячы ў баку агрэсіўна пстрыкалі.

Гары выцягнуў з кішэні спіс неабходных падручнікаў і ў першыню за увесь час зірнуў у яго. “Пачварная кніга” была сярод абавязковых дзеля Догляду за Магічнымі істотамі. Толькі зараз хлопчык зразумеў словы Хагрыда, наконт таго, што Кні га яму шчэ спатрэбіцца і адчуў палёгку бо дагэтуль лічыў, што палясоўшчык завёў сабе новага жахлівага гадаванца і цяпер яму была неабходна дапамога.

Калі Гары зайшоў усярэдзіну “Флорыш і Блотс” да яго адразу падскочыў мэнэджер.

— Хогвартс? — нечакана выпаліў ён. — Па навыя падручнікі?

— Так, — адказаў хлопчык, — мне патрэбна...

— Адсунся, — з нецярплівасцю прамовіў мэнэджер і штурхнуў Гары ў бок. Потым начапіў пару таўшчэзных пальчатак, схапіў грудкаваты кіёк і рушыў да клеткі з Пачварнымі кнігамі.

— Чакайце, — супыніў яго Гары, — такі падручнік я ўжо маю.

— Няўжо? — на твары мэнэджэра з’явіўся выраз невымоўнай удзячнасці, — Хвала Нябёсам, ці то мяне кусілі ўжо пяць разоў толькі за сёння...