Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 26

Джаан Роўлінг

У паветры адчуўся рэзкі трэск, гэта дзве Пачварныя кнігі схапілі трэццю і пачалі рваць яе напалам.

— А ну супыніліся! До! — закрычаў менеджер, стукаючы па кнігах кійком скрозь краты. — Хай мяне халера, калі я яшчэ займуся іх продажжу! Гэта ж сапраўдны вэрхал!Думаў горш за той выпадак, калі мы набылі за вялізныя грошы 200 асобнікаў “Нябачнай кнігі аб Нябачнасці” і так і не знайшлі ані воднай, ужо ня будзе... Чымсь яшчэ магу дапамагчы?

— Так, — адказаў Гары, зірнушшы ў спіс, — мне патрэбна “Развуаляванне Будучыні” Касандры Ваблацкай.

— А, будзеш вывучаць “Вяшчунства”? — спытаў мэнэджер і зняўшы пальчаткі павёў хлопчыка ў заднюю частку крамы, дзе быў аддзел з кнігамі аб вяшчунстве. Невялічкая паліца была застаўлена кнігамі, такімі як “Прадказанне непрадказальнага: Захавай сябе ад Шакавання” ды “Удары лёсу: Калі вы згубілі Шчасце”.

— Вось, яна, — падняўшыся па лесвіцы да верхняй паліцы і зняўшы адтуль “Развуаляванне будучыні”, кнігу з чорнай вокладкай  — вельмі добрае кіраўніцтва па ўсіх асноўных метадах варажбавання — хірамантыя, крышталёвы шар, птушыныя вантробы...

Але Гары не слухаў. Яго вочы ўперыліся ў іншую кнігу, што была сярод выстаўленных на рэкламнай паліцы: “Прадвеснікі Смерці: Што рабіць, калі ўбачыў Благі Канец”

— На тваім месцы, я б не чытаў, — прамовіў мэнэджэр, прасачыўшы на што глядзіць хлопчык, — будзеш бачыць прыкметы смерці паўсюль, а гэтага дастаткова, каб і самому да смерці перапужацца.

Тым ня меньш, Гары працягваў глядзець на вокладку, дзе быў намаляваны чорны сабака з бліскучымі вачыма вялічынёю з мядзведзя. Гэта яму штось нагадвала...

Мэнэджэр, ціснуў Гары ў рукі “Развуаляванне будучыні”.

— Штось яшчэ? — спытаў ён.

— Так, — з цяжкасцю адарваўшы свае вочы ад сабакі і зірнуўшы ў спіс падручнікаў прамовіў Гары, — Хм... “Прамежкавыя ператварэнні” і “Стандартная кніга замоваў для трэццяга класа”.

Гары выйшаў з “Флорыш і Блотс” праз дзесяць хвілін трымаючы новыя кнігі ў руках і рушыў назад, да Дзіравага Катла, ледзь заўважаючы куды ісці і паспеўшы наштурхнуцца на колькі чалавек.

Ён падняўся па лесвіцы, зайшоў у свой пакой і перакуліў стос кніг на ложак. Пакуль яго не было ў пакоі нехта прыбраўся; вокны былі адчынены і пакой залівала сонечнае праменне. Гары чуў, як па нябачнай з пакоя маглаўскай вуліцы едуць аўтобусы, а па Дыягон Алеі праходзіць гэдак жа нябачны, але гучны натоўп. Ён паглядзеў на сябе ў люстэрка ў ванным пакоі.

— Гэта ня мог быць Прадвеснік смерці, — сказаў Гары свайму адлюстраванню. — Я быў запанікаваны, калі трапіў на Плошчу Магнолій. А сам хутчэй за ўсё бачыў бяздомнага сабаку...

Ён аўтаматычна падняў руку і прыгладзіў свае непаслухмянае валоссе.

— Цяпер ты вядзеш бойку ў якой прайграешь, любы мой, — хрыпла адказала хлопчыку люстэрка.

***

Мінулі дні, Гары пачаў уважліва сочыць за натоўпам, пытаючыся адшукаць у ім Рона ці Герміёну. Набліжаўся пачатак семестра і на Дыягон Алее сям-там трапляліся вучні з Хогвартса. Ля “Найякаснейшых Прылад для Квідытча” Гары сустрэў Шымаса Фінігана і Дына Томаса, сваіх сувучняў па Грыфіндоры, якія з захапленнем глядзелі на Вогненую Стралу; а на выхадзе з Флорыш і Блотс сутыкнуўся з Нэвілам Лонгботамам, безуважлівым круглатварым хлопцам. Гары не супыніўся паразмаўляць з ім, бо хлопец пэўна страціў свой спіс падручнікаў і цяпер меў непрыемную размову са сваёй вельмі сувора выглядаючай бабуляй. Гары спадзяваўся, што яна ніколі не даведаецца аб тым, што ён хаваўся за імем Нэвіла, калі ўцякаў ад Міністэрства Магіі.