Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 23

Джаан Роўлінг

— Добра, — адказаў хлопчык, — але чаму..?

— Не хачу, каб ты зноў згубіўся, разумееш? — сардэчна засмяяўшыся сказаў Фадж. — Не, не... лепш, калі мы будзем ведаць дзе ты ёсць... я маю на ўвазе што...

Ён гучна пракашляўся і падняў сваю мантыю.

— Ну, я пайду, шмат спраў.

— А як ідзе справа наконт Блэка? — спытаўся Гары.

Пальцы міністра саслізнулі з срэбнай зашпількі, яго мантыі.

—Што? А, ты ведаеш... не пакуль нічога, але гэта пытанне часу. Ад азкабанскай аховы, яшчэ ніхто не збягаў... і цяпер яны жудасна злуюцца.

Фадж злёгку ўздрыгануўся.

— Ну, цяпер бывай!

Ён працягнуў хлопцу руку і калі Гары паціскаў яе, яму ў галаву прыйшла думка.

— Ммм, міністр? Я магу ў вас нешта спытаць?

— Вядома ж, — усміхнуўся Фадж.

— Хм, трэцягодкам Хогвартса дазваляецца наведваць вёску Хогсмід, але мае цётка з дзядзькам так і не падпісалі бланк дазволу. Ці вы не маглі б гэта зрабіць ?

Фадж чарговы раз збянтэжыўся.

— Ах, — адказаў ён. — Не, нажаль не. Бо я не з’яўляюся ані тваім бацькам, ані апякуном.

— Але ж вы Міністр Магіі, — нецярпліва прамовіў Гары, — і, калі б вы далі мне дазвол...

— Не, мне вельмі шкада, мае дзіця, але правілы ёсць правілы, — катэгарычна адказаў Фадж, — Можа ў цябе атрымаецца наведаць Хогсмід у наступным годзе. Насамрэч я думаю гэта й да лепшага, калі ты... так... Ну, мне ўжо трэба ісці. Жадаю прыемнага адпачынку, Гары.

Апошні раз усміхнуўшыся і паціснуўшы хлопчыку руку ён выйшаў з пакою. Том праціснуўся ў гасцёўню і ззяючы глядзеў на Гары.

— Хадземце за мной, містэр Потэр, — сказаў ён, — вашы рэчы я ўжо занёс...

Гары рушыў ўслед за гаспадаром, яны прайшлі наверх па прыгожай драўлянай лесвіцы і апынуліся перад дзярмі з меднай шыльдаю з лічбаю адзінаццаць на ёй, Том павярнуў ключ і адамкнуў пакой.

Усярэдзіне стаяў вельмі камфортна выглядаючы ложак, колькасць мэблі з паліраванага дуба, у каміне палаў агонь і нешта сядзела на дзверцы шафы...

— Хэдвіг! — здзіўлена ўсклікнуў хлопчык.

Палярная сава шчоўкнула дзюбай і зпланіявала на руку Гары.

— У вас вельмі разумная сава, містэр Потэр, — усміхнуўся Том, яна прыляцела сюды праз пяць хвілін пасля вашага аб’яўлення. Калі яшчэ штось трэба, не саромейцеся пытацца.

Ён пакланіўся і сыйшоў з пакою.

Гары напрацягу доўгага часу сядзеў і рассеяна гладзіў Хэдвіг. Тым часам неба за акном змяніла колер з глыбокага аксамітна сіняга на халодны сталёва шэры, а потым, пакрысе на ружовы з залатым. Гары ня мог паверыць, што ён толькі некалькі гадзін таму пакінуў Прайвет Драйв, што яго не выгналі з школы і што ён мае цэлых тры тыдні вольных ад Дурслі.

— Гэта была вельмі дзіўная ноч, Хэдвіг, — пазіхаючы прамовіў ён.

І нават не зняўшы акуляры, Гары паваліўся на падушку і заснуў.

— РАЗДЗЕЛ IV —

Дзіравы Кацёл

На працягу колькіх дзён Гары абвыкаўся са сваім новым свабодным становішчам. Ён ніяк не мог уявіць, што можа прачынацца, калі пажадаецца і есці тое, што падабаецца. Хлопчык нават мог пайсці куды заўгодна, калі гэтае месца знаходзілася на Дыягон Алеі. Гэта даўжэзная  брукаваная вуліца была набіта такой колькасцю самый найвыдатнейшых чарадзейных крам, што Гары нават і ў галаву не прыходзіла парушыць загад Фаджа і пайсці на шпацыр у маглаўскі свет.