Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 24

Джаан Роўлінг

Шторанніцы Гары снедаў у Дзіравым Катле, бо яму падабалася назіраць за іншымі наведавальнікамі: смешнымі маленькімі вядзьмаркамі з вёсак, прыляцеўшымі па шопінг; чараўнікоў глыбокапажнага выгляду, спрачаючыхмся наконт чарговага артыкула з “Ператвораў Сягоння” ; дзікавата-выглядаючых ведзмакоў, хрыплых гномаў і падобную ж публіку. А аднойчы яму на вочы трапілася нешта, падазронна нагадваючае старую вядзьмарку, якая заказала сабе з-пад звязанага з тоўстай воўны шлема, талерку сырой печані.

Пасля сняданку Гары выходзіў на задні двор, даставаў сваю чароўную палачку, націскаў на трэццю цагліну ля сметніка і адчыняў праход на Дыягон Алею.

Доўнія сонечныя дні хлопчык праводзіў за вывучэннем асартыменту разнастайных крам, ці седзячы пад яскравымі парасонамі вулічных кавярняў, дзе наведвальнікі дэманстравалі адно аднаму свае бягучыя набыткі (“гэта лунаскоп, хлопча — цяпер не трэба будзе губляць час з месяцовымі дыяграмамі, разумееш?”), ці абмяркоўвалі становішча з Сірыюсам Блэкам (“што датычыцца мяне, я не адпушчу анікога са сваіх дзетак шпацыраць сам-насам, пакуль Блэка не вярнуць у Азкабан”). Гары ня трэба было больш вучыць дамашнюю работу па начах, схаваўшыся пад коўдру; ён меў магчымасць рабіць гэта седзячы пад сонцам на верандзе Салона Марозева, які належаў Фларыяну Фартэск’ю. Часам Гары, які ўжо амаль скончыў працу над сачыненнямі, дапамагаў сам гаспадар Салону, які шмат чаго ведаў аб сярэднявечных вядзьмаркаспаленнях і кожныя поўгадзіны частаваў хлопчыка бясплатным марозевам.

Калі Гары, папоўніў у Грынгатскім банку свае запасы залатых галеёнаў, срэбных сікеляў і бронзавых кнютаў, яму спатрэбілася шмат самавалодання, каб не страціць ўсё адразу. Ён стала нагадваў сабе, што яму яшчэ пяць ход вучыцца ў Хогвартсе і як ён будзе адчуваць сябе, пытаючыся грошаў на новыя прылады і кнігі замоваў у Дурслі. Аднойчы, ён амаль што не набыў сабе набор Плявакаменчыкаў з чыстага золата (гэта чарадзейская гульня нагадвае звычайныя маглаўскія шарыкі, але гэтыя пстрыкалі суперніку ў твар вадкасцю з непрыемным пахам, калі гублялі сваю кропку). Таксама Гары не паддаўся спакусе, ўбачыўшы рухомую мадэль галактыкі ў вялізным крышталёвым шары, набыццё якой абяцала назаўжды пазбавіцца неабходнасці пасячаць урокі астраноміі. Але наймацнейшае выпрабаванне чакала Гары ў яго самай ўлюбёнай краме “Найякаснейшыя Прылады для Квідытча” напрыканцы першага тыдня побыту ў Дзіравым Катле.

Зацікаўлены натоўпам згрудзіўшымся ў краме, Гары праціснуўся праз купу ўзбуджаных вядзьмарак і ведзьмакоў і заўважыў свежаўзведзены подыюм на якім убачыў самую найвыдатнейшую мятлу ў сваім жыцці.

— Толькі што з’явілася... прататып... — распавядаў нейкі чараўнік з квадратным падбароддзем свайму суразмоўцы.

— Хіба гэта не самая хуткая мятла ў свеце, татачка? — піскнуў хлопчык маладзейшы за Гары выкручваючыся з рукі сайго бацькі.