Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 27

Джаан Роўлінг

Гары прачнуўся ў апошні дзень вакацыяў, спадзяючыся, што магчыма будзе мець задавальненне ўбачыцца з Ронам і Герміёнай заўтра, ля Хогвартс-Экспрэса. Ён падняўся, апрануўся і апошні раз пайшоў зірнуць на Вогненную Стралу. Потым хлопец пачаў разважаць, дзе б з’есці свой абед і тут нехта паклікаў яго імя, Гары азірнуўся.

— Гары! ГАРЫ!

Яны ўсе разам сядзелі за столікамі на верандзе Салону Марозева Фларыяна Фартэск’ю, Рон — неверагодна зарабацініўшы, а Герміёна ўся збарвянеўшая ад адчайнага махання рукамі.

— Нарэшце! — прамовіў Рон і ўсміхнуўся, калі Гары прысеў. — Мы пайшлі ў Дзіравы Кацёл, але там сказалі, што ты ўжо сыйшоў, потым зазірнулі ў Флорыш і Блотс, да Мадам Малкін ды...

— Я набыў усё неабходнае яшчэ на мінулым тыдні, — растлумачыў Гары, — А адкуль вы ведаеце, што я жыву ў Дзіравым Катле?

— Тата, — прастадушна адказаў Рон.

Містэр Візлі, што працаваў у Міністэрстве Магіі, пэўна ўжо ведаў аб тым, што здарылася з цёткай Мардж.

— Ты сапраўды надзьмуў сваю цётку Гары? — вельмі сур’ёзным голасам спытала Герміёна

— Я не жадаў гэтага, — адказаў ён, а Рон са смеху пакаціўся з крэсла на зямлю. — Я згубіў кантроль над сабой.

— Тут няма анічога смешнага, Рон, — рэзка прамовіла дзяўчынка. — Я шчыра кажучы вельмі здзіўлена, што Гары не выкінулі са школы.

— Я таксама, — прызнаўся Гары. — і якое там выключаць, я вырашыў, што мяне наогул арыштуюць, — ён зірнуў на Рона, — Твой бацька ведае чаму Фадж не зрабіў гэтага?

— Напэўна таму, што ты — гэта ты, — паціснуўшы плячыма адказаў Рон, усё яшчэ не супыніўшы да канца свой смех, — Той самы Гары Потэр і гэдак далей. Я нават ўяўляць не хачу, што б міністэрства зрабіла са мной, калі б я надзьмуў цётку. Толькі ім прыйшлося доўга шукаць мяне пад зямлёю, таму што маці хутчэй за ўсё забіла б мяне. Але ты можаш запрасіць бацьку зайсці да цябе ўвечары. Мы сёння таксама застаемся ў Дзіравым Катле! І на Кінг Крос ты можаш паехаць з намі! Герміёна таксама застаецца тут!

Герміёна заззяўшы хістнула галавой.

— Мама з татам прывезлі мяне сюды сёння з усімі Хогвартскімі рэчамі.

— Выдатна, — заўважыў Гары, — так, вы маеце ўсе новыя кнігі і іншае.

— Зірні на гэта, — сказаў Рон, выцягнуў са сваёй торбы тонкую і доўгую скрыначку і адчыніў, — навенечкая палачка, чатырнаццаць цаляў, вярбовая са стрыжэнем з воласа з хваста аднарога. А яшчэ ў нас з сабой новыя падручнікі, — ён штурхнуў вялізную торбу пад сталом, — Як табе дарэчы “Пачварная Кніга”? Прадавец ледзь не ўз’енчыў, калі даведаўся, што нам патрэбны дзве.

— А гэта што такое, Герміёна? — спытаўся Гары выявіўшы не адну, а тры таўсценныя торбы, побач з яе крэслам.