Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 22

Джаан Роўлінг

Фадж усміхнуўшыся паглядзеў на Гары з-за краю сваго кубачка, быццам дзядзька на любага пляменніка. Хлопчык ня верачы ўласным вушам, раскрыў ужо рот, каб штось сказаць, але амаль адразу закрыў яго, бо аніводнай думкі не прыйшло да галавы.

— Пэўна ты турбуешся аб тым, як адрэагавалі твае дзядзька з цёткай? — выказаў здагадку міністр. — Так. Яны вельмі раз’юшчаны, Гары, але гатовы прыняць цябе да сябе, падчас летніх вакацыяў, але калядныя і велікодныя табе прыйдзецца правесці ў Хогвартсе.

Да Гары вярнуўся голас.

— Я заўжды праводжу ў Хогвартсе калядныя і велікодныя вакацыі, — адказаў ён, — і мне б вельмі не хацелася ўвогуле вяртацца на Прайвет Драйв.

— Ну, ну, я думаю ты будзеш лічыць інакш, калі супакоішся, — усхваляваным тонам прамовіў Фадж, — Яны твая сямья, і ў рэшце рэшт, я думаю вы любіце адно аднаго... ммммм... у глыбіні душы.

Нават не згаджаючыся з Фаджем, Гары вінен быў яго слухацца. Але зараз яго больш цікавіла, што з ім адбудзецца надалей.

— І апошнее, што засталося вырашыць, — сказаў міністр, узяўшы яшчэ аладак, — дзе ты збіраешся правесці апошнія тры тыдні вакацыяў. Я прапаную табе, зняць пакойчык непасрэдна тут, у Дзіравам Катле і...

— Чакайце, — выпаліў Гары, — а што наконт майго пакарання?’

Фадж залыпаў вачыма.

— Якога пакарання?

— Я ж парушыў закон! — адказаў хлопчык, — Загад аб Абмежаванні Чараўніцтва сярод Непаўнагадовых!

— А маё ты дзіця, мы не збіраемся караць цябе за падобныя дробязі! — усклікнуў Фадж і нетрывальна патрос сваёй аладкай. — Гэта быў няшчасны выпадак! Мы не адпраўляем людзей у Азкабан, толькі таму што яны надзьмулі сваю цётку!

Але гэта ўсё не надта вязалася з колішнімі адносінамі Гары і Міністэрства Магіі.

— У мінулым годзе я атрымаў з Міністэрства афіцыйнае папярэджанне, толькі таму, — панура заўважыў Гары, — што хатні эльф разбіў блюда з пудынгам на кухні маіх дзядзькі з цёткай. І тады ж мне паведамілі, што я буду выключаны з Хогвартса, калі ў доме хоць раз адбудзецца магічная актыўнасць!

Калі вочы не падманвалі хлопца, Фадж выглядаў, быццам трапіў у цяжкое становішча.

— Абставіны змяніліся, Гары... і мы павінны прыняць да ўвагі... у цяперашніх абставінах... Няўжо ты так жадаеш, каб цябе выключылі?

— Зразумела ж, не, — адказаў ён.

— Ну і ў чым справа, — нядбайна засмяяўся міністр. — Так, а цяпер даеш аладкі, а пайду спытаюся ў Тома, ці не знойдзецца для цябе лішні пакой.

Фадз пакінуў кабінэт, а Гары глядзеў яму ў след. Тое што адбылося было па-за межамі яго розуму. Нашто міністр чакаў яго, калі не збіраўся пакараць? Паступова Гары прыйшоў да думкі, хіба гэта звычайна для Міністра па справах магіі вырашаць пытанні непаўнагадовага чараўніка?

Фадж вярнуўся суправаджаемы гаспадаром паба Томам.

— Адзінаццаты пакой вольны, Гары, — паведаміў ён, — Я лічу, што цябе ў ім будзе дастаткова камфортна. І яшчэ адно, думаю цябе ня трэба валэндацца па маглаўскім Лондане, добра? Трымайся Дыягон Алеі. І штовечар вяртайся сюды да надыходу цемры. Упэўненны, што ты разумееш чаму. Я папрасіў Тома, каб ён на ўсялякі выпадак сачыў за табой.