Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 21

Джаан Роўлінг

Стэн скокнуў на тратуар побач з імі.

— Як вы абазвалі Нэвіла, Міністр? — усхвалявана спытаў ён..

Фадж, невялічкага росту ладны чалавек апрануты ў доўгую мантыю у тонкую палоску, выглядаў змёрзлым і моцна стомленым.

— Нэвіл? — сувора паўторыў ён. — Гэта Гары Потэр.

— Я гэта ведаў, — у захапленні закрычаў Стэн. — Эрн! Эрн! Ці ты ведаеш, як сапраўднае імя Нэвіла?! Гары Потэр! Я ж бачыў яго шнар!

— Так, — раздражнённа сказаў міністр, — і я вельмі ўдзячны, што Начны Омнібус давёз Гары, але зараз, і мне, і яму трэба пайсці ўсярэдзіну Дзіравага катла.

Фадж, узмацніў ціск на плячо Гары і той быў вымушаны накіравацца да пабу. Калі яны ўвайшлі, з-за дзвярэй паказалася і накіравалася да барнай стойкі сгорбленая фігура, трымаючая ліхтар. Гэта был Том, зморшчаны і бяззубы гаспадар Дзіравага катла..

— Вы знайшлі яго, Міністр! — прамовіў Том, — Ці не жадаеце чагось? Піва? Брэндзі?

— Калі ласка, кубачак гарбаты, — адказаў Фадж, дагэтуль не адпускаючы Гары.

Раздалося гучшае шкрабанне і пыхценне, і ўслед за першымі наведвальнікамі ўсхвалявана азіраючыся аб’явіліся Стэн і Эрні, несшыя гарыну валізу і клетку Хэдвіг.

— А што ты не сказаў нам, хто ты насамрэч, а, Нэвіл? — прамяніста ўсміхаючыся Гары, спытаў Стэн, а савіны твар Эрні з зацікаўленасцю глядзеў праз сябрава плячо.

— І прыватны кабінэт, калі ласка, Том. — шматзначна прамовіў Фадж.

— Пакуль, — бездапаможна сказаў Гары, Стэну і Эрну, калі Том паклікаў Фаджа ісці за ім за межы бара.

— Бывай, Нэвіл, — крыкнуў Стэн.

Фадж павёў Гары ўслед за Томавым ліхтаром па вузкаму праходу, а адтуль у невялічкую гасцёўню. Том шчоўкнуў пальцамі і ў каміне само сабою запалілася вогнішча. Гаспадар пакланіўся і выйшаў.

— Сядай, Гары, — сказаў Фадж і паказаў на крэсла ля каміну.

Хлопчык прысеў, адчуваючы, як па яго руках,  ня гледзячы на агонь у каміне, паўзуць дрыжыкі. Фадж зняў сваю танюткую мантыю і адкінуў яе ў бок. Потым паправіў штаны свайго бутэлькава-зялёнага строю і прысеў насупраць Гары.

— Маё імя Карнэліюс Фадж. І я міністр па справах магіі.

Хлопчык вядома ж ведаў сваго суразмоўцу, таму што бачыў яго ранней; але тады ён быў схаваны пад Мантыяй-Невядзімкай свайго бацькі і Фадж ня ведаў аб гэтым.

Зноў аб’явіўся Том, апрануты ў фартук над начной кашуляй, які прынёс гарбату і блюда з аладкамі. Ён паставіў паднос, паміж міністрам і хлопчыкам і пакінуў пакой зачыніўшы за сабою дзверы.

— Ну, Гары, — сказаў Фадж разліваючы гарбату па кубках, — добра ж ты, па сакрэту паведамлю табе, прымусіў нас папанікаваць, калі збег з дому сваіх дзядзькі і цёткі! Я ўжо пачаў думаць... але цяпер ты ў бяспецы і непакоецца няма аб чым.

Фадж взяў сабе колькі аладак, а талерку з астатнімі дзвінуў бліжэй да Гары.

— Бяры, Гары, ты выглядаеш, як блукаючы мярцвяк. Дык вось... Пэўна табе прыемна будзе ведаць, што з гаротна-раздзмутай міс Марджары Дурслі была праведзена праца. Мы накіравалі на Прайвет Драйв двух чальцоў Каманды па Выпраўленню Наступстваў Выпадковага Чараўніцтва, колькі гадзін таму. Яны зрабілі міс Дурслі пракол і правялі мадыфікацыю яе памяці. Яна ня памятае інцэдэнта. Так што ніхто не пацярпел.