Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 20

Джаан Роўлінг

— Выбух газу, — крэкнуў Эрні.

— І ось ён змыўся, — падагульніў кандуктар, яшчэ раз уважліва паглядзеўшы на газэтную выяву са змрочным тварам Блэка. — З Азкабану ані ніхто не змываўся, ці так, Эрн? І хай мяне халера, як ён гэта зрабіў? Жах, ці не? Думаю, яму ані не да спадобы зноўку стрэца з ахоўнікамі Азкабана, а, Эрн?

Эрні раптоўна ўздрыгануўся.

— Давай аб чым яшчэ пагаманім, Стэн, будзь добрым хлопцам. Мяне толькі ад узгадвання азкабанскай аховы, усяго круціць.

Стэн без ахвоты адклаў газэту. Гары глядзеў у вакно Начнога Омнібуса, яму было горш чым калі-небудзь. Ён уяўляў сабе, і нічога не магло адцягнуць яго ад гэтай думкі, як Стэн на працягу колькіх начэй распавядае сваім пасажырам.

— Ці вы чулі аб Гары Потэры? Той, які ўшчэнт раздзьмуў сваю цётку! Ён ехаў тут з намі, на Начным омнібусе, ці не так, Эрн? Змыцца жадаў...

Гары парушыў вядзьмарскія законы, як і Сірыюс Блэк. А хіба не дастаткова выпадку з цёткай Мардж, каб яго накіравалі ў Азкабан? Хлопчык анічога ня ведаў аб вядзмарскай турме, але ўсе размовы якія чуў на гэты конт, вяліся ў гэткім жа жахлівым тоне. Хогвартскі ляснічы Хагрыд толькі два месяцы правёў там у мінулым годзе. І Гары аніколі ў жыцці не забудзецца на жахлівы выраз яго твару, калі той даведаўся, куды яго накіроўваюць, а Хагрыд быў адным з найсмялейшых людзей, якіх Гары ведаў...

Начны Омнібус каціў сярод цемры пужаючы кусты, слупы, тэлефонныя будкі і дрэвы, а Гары ляжаў у сваім ложку, устрывожаны і няшчасны. Праз колькі часу Стэн успомніў, што хлопчык заплаціў за гарачы шакалад, але выпляскаў яго ўвесь на гарыну падушку, калі аўтобус зрабіў рэзкі скок з Англсі да Абердзіну. Адно за адным чараўнікі і вядзьмаркі ў халатах і хатніх чаравіках спускаліся з верхніх паверхаў, каб выйсці з аўтобуса. І ўсе яны выглядалі вельмі задаволенымі.

У рэшце рэшт адзіным пасажырам застаўся Гары.

— Ну чаго, Нэвіл, — паціраючы далоні спытаўся Стэн, — куды цябе даставіць ў Лондане?

— На Дыягон Алею, — адказаў хлопчык.

— Няма пытанняў, — сказаў кандуктар, — трымайся крапчэй...

БАХ!

І вось яны ўжо грукочаць па Чарынг Крос Роуд. Гары сядзеў, назіраючы, як будынкі і шапікі разбягаюцца са шляху Начнога Омнібуса. Неба пакрысе святлела. Хлопчык раздумваў дзе б стаіцца на пару гадзін, каб прыйсці ў момант адкрыцця Грынгатса і потым збегчы... куды, ён яшчэ ня ведаў.

Эрні націснуў на тормаз і Начны Омнібус сыпыніўся на прыпынку ля невялічкага і моцна патрапанага пабу “Дзіравы кацёл” за якім быў чароўны праход на Дыягон Алею.

— Дзякуй, — сказаў Гары кіроўцы.

Ён скокнуў з прыступкі і дапамог Стэну спусціць сваю валізу і савіную клетку на зямлю.

— Ну ўсё, — сказаў Гары, — Да наступнай сустрэчы!

Але Стэн не звярнуў на гэта ўвагі. Ён працягваў стаяць ў дзвярах, вытарэшчыўся на пакрыты ценямі ўваход у Дзіравы кацёл.

— Вось ты дзе, Гары, — адчуўся нечый голас.

І перш чым хлопчык паспеў развярнуцца, ён адчыў на сваём плячы руку. У гэты ж момант адчуўся крык Стэна:

— Ліха мяне бадай! Эрн, ходзь сюды! Хутчэй!

Хлопчык азірнуўся, каб пабачыць уладальніка рукі. Раптам ўсярэдзіне яго ўсё  заільдзянела — ля яго стаяў уласнай персонай Карнэліюс Фадж — Міністр па магічных справах.