Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 19

Джаан Роўлінг

Гары паглядзеў у цмяныя вочы Сірыюса Блэка, яго запалы твар толькі часткова выглядаў жывым. Хлопчык ніколі не сустракаў сам насам упіроў, але шмат раз бачыў іх на выявах у кабінеце па Абароне ад Цёмных Мастацтваў і Блэк з яго васкова-белай скурай выглядаў адным з іх.

— Жахлівая істота, ці не так? — спытаўся Стэн, калі Гары скончыў чытанне.

— І што. Ён насамрэч забіў трынаццаць чалавек? — спытаўся Гары аддаючы кандуктару газэту. — І зрабіў гэта адной замовай?

— А то, — адказаў той, — Забіў пры сведках і сёе-тое. Сярод белага дня. Гэта выклікала неблагі перапуд, ці не так, Эрн?

— Ну, — змрочна адказаў кіроўца.

Стэн развярнуўся ў сваім крэсле і сеў паклаўшы рукі на спінку, каб лепш бачыць Гары.

— Блэк, быў адным з самых крутых паплечцаў Сам-Ведаеш-Каго, — паведаміў ён

— Што? Вальдэморта? — не задумваючыся спытаўся хлопчык.

У Стэна на твары збялелі нават вугры, а Эрн тузануў стырно так, што каб ня трапіць пад калёсы аўтобуса ў бок адскочыў фермерскі дом.

— Ты насамрэч дзікун? — уз’енчыў Стэн. — якога, ты называеш яго імя?

— Ой, прабач, — паспешліва адказаў Гары. — Прабач. Я забыўся...

— Забыўся?! — слабым голасам вымавіў Стэн. — Я ледзь уласным сэрцам не рыгануў.

— Так, Блэк быў паплечнікам Самі-Ведаеце-Каго? — быццам просячы прабачэння працягваў Гары.

— Зразумела ж, — адказаў Стэн, працягваючы паціраць грудзі, — Да бабкі не хадзі. Кажуць, быў найбліжэйшым... калі малы Гары Потэр, скруціў Сам-Ведаеш-Каму галаву, — хлопчык зноў нервова прыгладзіў сваю чэлку, — Усіх паплечнікаў Сам-Ведаеш-Каго адлавілі, ці не так Эрні? Большасць з іх здагадалася, што з сыходам іх галоўнага, уся казка скончылася і сцішыліся. Алё не Сірыюс Блэк, калі Сам-Ведаеш-Хто дубца даў, ён вырашыў заняць яго месца.

— А калі Блэка нарэшце загналі ў кут пасярод вуліцы, дзе было дахалеры маглаў, ён ня доўга думаючы дастаў сваю палачку і падарваў палову вуліцы. Пацярпелі колькі чараўнікоў і з дзесятак маглаў што трапіліся пад ногі. Ці не жах? Але ці ведаеш як Блэк сябе трымаў? — драматычным шэптам спытаў Стэн.

— Як? — пацікавіўся Гары.

— Рагатаў, — працягваў кандуктар, — Папросту стаяў і рагатаў сабе. Ды калі да яго падляцела падмацоўка з Міністэрства магіі ён пайшоў з імі, бы так і трэба. Ды покі сыходзіў працягваў рагатаць. Таму што ён шалёнец, ці не так Эрн? Хіба не, не шалёнец?

— Нават, калі й ня быў, да таго як пайсці ў Азкабан... дык зараз дакладна, — ціхім павольным голасам адказаў Эрн, — Я лепш бы сябе падарваў, чым туды йсці. Лічу што... пасля таго, што ён зрабіў, так яму і трэба.

— Тады людзей даслалі, каб яго схапаць, ці так, Эрн? — працягваў Стэн, — Тут, бабах і ўся вуліца паперакоцаная і вакол дохлыя маглы. Што яны за прычыну выдумалі, Эрн?