Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 206

Джаан Роўлінг

Ня гледзячы на цудоўнае надвор’е, атмасферу ўсеагульнай весялосці і ведаючы, што ён зрабіў, амаль што немагчымыя рэчы, каб дапамагчы Сірыюсу вырвацца на свабоду, Гары ніколі яшчэ не адчуваў сябе напрыканцы навучальнага года ў настолькі благім настроі.

Вядома ён не быў адзіным, хто тужыў аб адстаўцы прафесара Люпіна. Усе хто вучыўся ў яго Абароне ад Цёмных Мастацтваў шкадавалі.

— Цікава, каго прызначаць выкладчыкам у наступным годзе? — змрочна спытаўся Шымас Фініган.

— Можа ўпіра? — выказаў надзею Дын Томас.

Але не толькі адстаўка прафесара Люпіна не выходзіла з галавы ў Гары. Ён амаль увесь час разважаў аб прадказанні прафесаркі Трэлані. Хлопчык турбаваўся аб тым, дзе зараз Пэцігру і ці не знайшоў ён ужо прытулак Вальдэморта. Аднак больш за ўсё яго прыгнятала неабходнасць вяртання да Дурслі. Усяго толькі поўгадзіны, хвалебныя поўгадзіны, ён лічыў, што адгэтуль будзе жыць разам з Сірыюсам... лепшым сябрам яго бацькоў... гэта было амаль тое ж самае, калі б яго тата насамрэч павярнуўся назад. Але цяпер адсутнасць якіхсь звестак аб Блэку было самай лепшай навіной, бо значыла тое, што той дастаткова добра схаваўся. Аднак Гары ня мог не маркоціцца аб тым, што яны маглі жыць разам, а цяпер гэта было амаль што немагчыма.

У апошні дзень сэместра яны атрымалі вынікі іспытаў. Гары, Рон і Герміёна атрымалі добрыя адзнакі па ўсіх прадметах. Гары быў надта здзіўлены тым, што здаў Зеллеварства. Ён меў падазрон, што Снэйп не заваліў яко, толькі дзякуючы ўмяшальніцтву Дамблдора. Паводзіны Снэйпа ўвесь мінулы тыдзень моцна турбавалі хлопца. Ён нават не мог уявіць, што той можа зненавідзець яго, больш чым колісь, але ў Снэйпа гэта безумоўна атрымалася. Цяпер кожны раз, калі яны сустракаліся, у вуглах снэйпава рота непрыемна пачыналі тузацца жолвы, а пальцы звесь час сціскаліся, быццам прафесар спрабаваў задушыць Гары.

Персі атрымаў вышэйшую адзнаку за Т.А.Р.Ч.А., а блізняты па колькі П.Р.А.Ш.Ч.А.ў кожны. Тым часам Грыфіндор, не без уплыву захапляльнай перамогі ў школьным Чэмпіянаце па Квідытчу, трэцці год запар выйграў спаборніцтва Дамоў. Таму святочны абед з нагоды заканчэння года праходзіў у Зале упрыхожанай ў пунцова-залатыя колеры. І самым шумліва святкуючым быў зразумела грыфіндорскі стол. Нават Гары, забыўшыся аб тым, што заўтра яму прыйдзецца вярнуцца да Дурслі, піў, еў і смяяўся разам з сябрамі па Доме.

***

Калі наступнаю раніцаю сябры селі на Хогвартс-экспрэс, Герміёна паведаміла Гары і Рону дзіўную навіну.

— Сёння перад сняданкам я заходзіла да прафесаркі МакГонагал. Я вырашыла кінуць заняткі па Маглазнаўству.

— Але ты ж здала свой іспыт з найвышэйшым балам! — прамовіў Рон.

— Так, — уздыхнула Герміёна, — але яшчэ адзін такі год я не вытрымаю. Часакрут ушчэнт выбіваў мяне з розуму і я вярнула яго прафесарцы. Без Маглазнаўства і Вяшчунства я зноў буду мець нармалёвы графік навучання.

— Я паверыць не магу, што ты не расказала нам пра часакрут. — сярдзіта сказаў Рон. — Мы ўсё-ткі сябры.

— Я паабяцала анікому не казаць пра яго. — строга адказала Герміёна. Яна азірнулася на Гары, што назіраў у вакно за тым, як Хогвартс хаваецца за гару. Толькі праз два доўгіх месяцы ён пабачыць яго зноў...