Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 207

Джаан Роўлінг

— Вох, кінь тужыць, Гары! — жалобна прамовіла яна.

— Са мной ўсё добра, — адказаў той. — Проста задумаўся аб сваіх вакацыях.

— Так, — сказаў Рон, — я таксама думаў аб іх. Гары, цябе трэба прыехаць і пажыць у нас. Я вырашу ўсё з мамай і татам і звяжуся з табой. Я цяпер ведаю, як карыстацца фэлетонам...

— ТЭЛЕФОНАМ, Рон. — перарвала яго Герміёна. — У наступным годзе табе трэба будзе заняцца Маглазнаўствам...

Але Рон не звярнуў на яе ўвагі.

— У летку адбудзецца Кубак Свету па Квідытчу! Вось я пра што, Гары? Прыяжджай да нас і мы зможам трапіць на яго. Тата дастане квіткі на працы.

Падобная прапанова імгненна ўсхамянула Гары.

— Так... Іду ў заклад, што Дурслі са здавальненнем дазволяць мне ад’ехаць... асабліва пасля таго, што адбылося з цёткай Мардж...

Адчуўшы сябе бадзёрлівей, Гары згуляў з Ронам і Герміёнаю колькі партыяў у выбухаючыя карты, а калі па вагоне прайшла вядзмарка з вазочкам ласункаў, набыў сабе добры ланч з усяго, што не месціла шакаладу.

Аднак тое, што зрабіла яго па сапраўднаму шчаслівым адбылося па апоўдні...

— Гары, — гледзячы праз яго плячо, прамовіла Герміёна. — Што там такое за вакном?

Гары развярнуўся і зірнуў надворак. За ваконным шклом ці то паказвалася, ці то знікала нешта малюткае і шэрае. Гары выпрастаўся і ўбачыў, што гэта была маленечкая сава, якая нясла ў лапах паштоўку занадта вялікую для яе. Сава была настолькі малюткай, што пад струменнем ветра ад цягніка, яе перагортвала ў паветры і адносіла са шляху. Гары хутка апусціў акно, выцягнуў руку і злавіў птушку, якая нагадала яму надта пухнаты сніч. Гары зацягнуў яе ўсярэдзіну. Птушка кінула ліст на гарына сядзенне і пачала гойсаць коламі па купэ, верагодна вельмі задаволеная сабой. Хэдвіг, быццам асуджаючы шчоўкнула дзюбай, а Крукшанс сеўшы пачаў сваімі вялікімі жоўтымі вачыма слядзіць за госцяй. Заважыўшы гэта, Рон злавіў саву і схаваў яе ў бяспечным месцы.

Гары ўзяў паштоўку ў рукі. Яна была накіравана яму. Ён разарваў капэрту і загаласіў:

 — Гэта ад Сірыюса!

— Што? — усхвалявана спыталіся Рон і Герміёна. — Чытай уголас!

“Любы Гары,

Спадзяюся, ліст дойдзе да цябе раней, чым ты апынешся ў сваіх цёткі з дзядзькам, бо ня ведаю, як яны ставяцца да савінай пошты.

Бакбік і я схаваліся ў надзейным месцы. Дзе не скажу, на той выпадак, калі сава трапіць ў чужыя рукі. Не надта спадзяюся на гэту саву, але гэта ўсё, што мне атрымалася набыць і здаецца яна рвецца выканаць сваю працу.

Мяркую, дэментары ўсё яшчэ шукаюць мяне, але хай не спадзяюцца знайсці мяне тут. Я планую ў бліжэйшый час трапіць на вочы сяму-таму з маглаў, як мага далей ад Хогвартса. Так што іх ахову з замка здымуць.

Наша сустрэча была вельмі кароткай, таму я не паспеў табе сказаць. Гэта я набыў дзеля цябе Вогненную Стралу...”

— Га! — трыюмфуючы ўсклікнула Герміёна. — Вось! Я ж казала, што мятла ад яго!

— Так, але ці ён сурочыў Стралу? — прамовіў Рон. — АЙ!