Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 208
Джаан Роўлінг
Маленечкая скапа, што сядзела ў ронавым кулаке і шчасліва вухала ў задавальненні дзюбанула яго ў палец.
Гары зноўку з нецярплівасцю зазірнуў у капэрту. Там быў яшчэ адзін кавалак пергаменту. Гары хутка прачытаў яго і раптоўна адчуў як па яго целу разліліся цеплыня і задавальненне, быццам ён адным глытком выпіў цэлую пляшку вяршковага піва.
— Для Дамблдора падобнага дазволу будзе дастаткова! — шчасліва заўважыў Гары. Ён зноў зірнуў на сірыюсаў ліст.
— О, тут ёсць пастскрыптум...
Ронавы вочы пашырыліся. У тое ж імгненне скапа ўзрушана вухнула ў яго кулаке.
— Пакінуць? — неўпэўнена прамовіў Рон. Ён на імгненне зірнуў на саву і да вялікага здзіўлення Гары і Герміёны сунуў яе пад мыску Крукшанса.
— Як ты лічыш, — спытаўся ён у ката, — гэта сапраўдная сава?
Крукшас заваркатаў у адказ.
— Мяне гэта задавальняе, — шчасліва прамовіў хлопец. — Я бяру яго.
Гары чытаў і перачытваў пергамент ад Сірыюса ажно пакуль яны не даехалі да Кінг Крос. Ён усё яшчэ сціскаў яго ў руках, калі разам з Ронам і Герміёнаю прамінуў праз бар’ер на платформе дзевяць і тры чвэрці. Гары адразу ж заўважыў барвянатварага дзядзьку Вернана. Ён стаяў на неблагой адлегласці ад містэра і місіс Візлі, насцярожана пазіраючы на іх і, калі ронава маці вітаючыся абняла Гары, найгоршыя дзядзькавы падазроны здавалася падцвердзіліся.
— Я за...тэлефаную табе наконт Кубка Свету! — крыкнуў Рон, калі Гары развітаўшыся з ім і Герміёнаю пакаціў свой вазок з валізаю і клеткай з Хэдвік ў дзядзькаў бок. Той прывітаўся з хлопцам ў сваёй звычайнай манэры:
— Што гэта? — гыркнуў ён, кажучы на капэрту сціснутую ў гарынай руцэ. — Чарговы бланк мне на подпіс? Табе трэба...
— Не, зусім не, — шчасліва прамовіў Гары. — Гэта ліст ад майго хроснага.
— Хроснага? — пырснуў сліной дзядзька Вернан. — Ты не маеш аніякага хроснага!
— Маю! — ззяючы прамовіў Гары. — Ён быў лепшым сябрам маіх таты з мамай. Яго судзілі за забойства, але ён збег з чарадзейскай турмы і зараз ува ўцёках. Ён надта жадае ведаць як я маюся... і чакае ад мяне лістоў... каб праверыць... ці шчаслівы я...