Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 205

Джаан Роўлінг

— Але, калі ён дапаможа Вальдэморту вярнуць моц..!

— Пэцігру абавязаны табе жыццём. Цяпер Вальдэморт будзе мець сярод сваіх паплечнікаў твайго даўжніка. Калі адзін чараўнік ратуе жыццё другога між імі ствараецца пэўная сувязь... і думаю Вальдэморт ня будзе надта задаволены, калі адзін з яго лёкаяў будзе вінен Гары Потэру.

— Я не жадаю мець аніякай сувязі з Пэцігру, — сказаў Гары, — ён прадаў маіх бацькоў!

— Гэта магія самага глыбіннага, самага неспасцігальнага ўзроўня, Гары. Але вер мне... прыйдзе час, калі ты будзеш шчаслівы з таго, што выратаваў яго жыццё.

Гары было цяжка ўявіць, што гэткі час калі-небудзь надыйдзе. Дамблдор зірнуў на яго так, бы ведаў аб чым ён думае.

— Я добра ведаў твайго бацьку, Гары, як у Хогвартсе, так і пасля яго заканчэння, — мягка прамовіў дырэктар, — і ўпэўнены, што ён бы таксама выратаваў Пітэру жыццё.

Гары паглядзеў на яго. Дамблдор ня будзе смяяцца з гэтага... Гары распавядзе яму...

— Ноччу... Я вырашыў, што гэта мой тата выклікаў Патронуса. То бок, калі я ўбачыў сябе праз возера... я вырашыў, што бачу яго.

— Памыліцца было бы даволі лёгка, — мягка адказаў Дамблдор. — Мяркую ты ўжо стаміўся чуць, як неверагодна ты падобны на Джэйса. За выключэннем вачэй... у цябе вочы тваёй маці.

Гары адказаў ківом.

— Глупствам было думаць, што гэта ён, — прамармытаў хлопец. — У сэнсе... я ведаў што тата памёр.

— Думаеш, тыя каго мы любілі пасля смерці, сапраўды пакідаюць нас? Думаеш у часы самых найгоршых непрыемнасцяў мы не ўваскрашаем іх у нашай памяці яскравей чым калі-небудзь? Твой бацька жыве ў табе, Гары, і ён найвідавочна паказаў сябе, калі ты меў у ім патрэбу. Як яшчэ ты мог вызваць, менавіта гэтага Патронуса? Па Хогвартсе мінулай ноччу зноў праскакаў Рагач.

Гары спатрэбіўся час, каб зразумець аб чым той кажа.

— Ноччу Сірыюс распавёў мне аб тым, што яны сталі анімагамі, — з усмешкаю працягваў Дамблдор. — Неверагоднае дасягненне... і ў першую чаргу тым, што яны ўтоілі яго ад мяня. Больш таго, я прыпомніў незвычайную форму твайго Патронуса, які абрынуў містэра Малфоя, падчас матчу з Рэйвенкло. Такім чынам ты сапраўды ўчора бачыў свайго бацьку... бачыў у самім сабе.

Дамблор выйшаў з кабінэта, пакінуўшы Гары сам насам з блытанінаю ў думках.

***

Ніхто ў Хогвартсе, акрамя Гары, Рона, Герміёны і Дамблдора, ня ведаў таго, што адбылося той ноччу з Сірыюсам, Бакбікам і Пэцігру. Але ўжо да канца сэместра Гары пачуў шмат тэорый аб тым, што адбылося, але аніводная з іх не наблізілася да праўды.

Аб уцёках гіпагрыфа асабліва злаваў Малфой. Ён быў упэўнены, што Хагрыд знайшоў нейкі спосаб употай пераправіць Бакбіка ў бяспечнае месца, таму выглядаў звышабураным з таго, што яго з бацькам абдурыў нейкі палясоўшчык. Між тым, Персі больш выказваўся, наконт уцёкаў Сірыюса.

— Калі я ўладкуюся на працу ў Міністэрства ў мяне будзе шмат прапаноў, наконт пераробкі Законаў аб Магічных Спагнаннях! — казаў ён, але адзіным чалавекам, які слухаў яго... была яго дзяўчына Пенелопа.