Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 204

Джаан Роўлінг

Гары ўзяў Мапу і ўсміхнуўся.

— Вы колісь казалі мне, што Лунацік, Галахвост, Мягкалап і Рагач паспрабавалі бы выцягнуць мяне са школы... і, што яны вырашылі бы, што гэта занадта вясёла.

— Так, таму што, мы гэдак бы і зрабілі, — адказаў Люпін, нахіляючыся, каб зачыніць валізу. — Больш таго, з упэўненасцю скажу, што Джэймс быў бы моцна расчараваны, калі б яго сын не знайшоў аніводнага з патаемных замкавых праходаў.

У дзверы пастукалі. Гары спешна запхнуў Мапу і Мантыю-Невідзімку ў кішэню.

Гэта завітаў прафесар Дамблдор. І ён зусім не здзівіўся ўбачыўшы Гары ў кабінэце.

— Твой транспарт чакае цябе ля брамы, Рэмус, — сказаў ён.

— Дзякуй, дырэктар.

Люпін падняў валізу і акварыюм з-пад грындзілоў.

— Ну... бывай, Гары, — усміхнуўшыся прамовіў ён. — Мне сапраўды было прыемна вучыць цябе. Упэўнены, што колісь мы абавязкова ўбачымся зноў. Прафесар, няма неабходнасці праваджаць мяне да брамы, я ўпраўлюся сам...

У Гары склалася ўражанне, што Люпін жадае сыйсці як мага хутчэй.

— Да пабачэння, Рэмус, — стрымана адказаў Дамблдор. Люпін перасунуў акварыюм, каб мець магчымасць паціснуць дырэктару руку. Потым ківом канчаткова развітаўся з Гары і, хутка пасміхнуўшыся, пакінуў кабінэт.

Гары сеў на апусцелае крэсла і ўтаропіўся ў падлогу. Ён пачуў як грукнулі дзверы і падняў галаву. Дамблдор усё яшчэ быў тут.

— Чаму маркоцішся, Гары? — ціха спытаўся ён. — Пасля таго што адбылося ўчора ты павінен ганарыцца сабой.

— А які сэнс, — панура спытаўся Гары. — Пэцігру ўсёроўна ўцёк.

— Які сэнс? — спакойна працягваў дырэктар. — Самы найважкі ў свеце. Гары, ты дапамог раскрыцца праўдзе. Ты ўратаваў нявіннага чалавека ад жахлівага лёсу.

Жахлівы. Нешта заварушылася ў галаве хлопца. Будзе яшчэ мацней і жахлівей, чым колісь... Прароцтва прафесаркі Трэлані!

— Прафесар Дамблдор... учора падчас іспыту па Вяшчунству, прафесарка Трэлані зрабілася нейкай вельмі... вельмі дзіўнай.

— Насамрэч? — спытаўся Дамблор. — Эээ... ты маеш на ўвазе больш дзіўнай чым звычайна?

— Так... яе голас быў занадта глыбокім, а вочы закаціліся і яна сказала... яна сказала, што вальдэмортаў слуга апоўначы вырвецца на свабоду, каб вярнуцца да яго... а яшчэ яна сказала, што слуга дапаможа Вальдэморту вярнуць сваю моц, — Гары паглядзеў на Дамблдора. — А потым яна зноўку стала такой, як звычайна і не магла прыпомніць аб тым, што нешта казала. Што гэта было... можа яна зрабіла сапраўднае прароцтва?

Дамблдор паглядзеў на яго злёгку ўражаны.

— Ці ведаеш, Гары, гэта цалкам мажліва, — у задумленасці прамовіў ён. — Хто бы падумаў? У агульным цэлым, гэта ўжо другое яе сапраўднае прароцтва. Трэба будзе падвысіць ёй заробак...

— Але... — Гары з жахам паглядзеў на Дамблора, аднак той заставаўся спакойным. — Але... я супыніў Сірыюса і прафесара Люпіна, калі яны збіраліся забіць Пэцігру! Калі Вальдэморт зноўку вернецца, гэта будзе маёй віною!

— Ані, — спакойна адказаў Дамблдор. — Хіба досвед працы з часакрутам анічаму цябе не навучыў, Гары? Наступствы нашый дзей настолькі заблытаныя і шматгранныя, што прадказанне будучыні, гэта сапраўды вельмі цяжкая справа... І прафесарка Трэлані, блаславі яе Пан, відавочны гэтаму доказ. Ты зрабіў вельмі шляхетна выратаваўшы жыццё Пэцігру.