Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 203

Джаан Роўлінг

— С’ходзіць. — адказаў Хагрыд, ён здавалася быў здзіўлены тым, што Гары ўвогуле задаў гэткае глупае пытанне. — Зволіўся, сяння ранкам. Кажа ня можа болей рызыка’ць.

Гары ўскочыў з места.

— Я да яго, — сказаў ён Рону і Герміёне.

— Але ён ўсё роўна звольніўся...

— ... і ты ўсё роўна анічым яму не дапаможаш...

— Мне абыякава. Я павінен пабачыць яго. Сустракаемся тут.

***

Дзверы кабінэта прафесара Люпіна былі адчынены. Ён ужо паспеў запакаваць большась рэчаў. Ля яго старой валізы стаяў пусты акварыюм ў якім колісь сядзеў грындзілоў. Валіза была адчынена і амаль што цалкам запоўнена разнастайнымі рэчамі. Прафесар стаяў схіліўшыся над чымсьці, што ляжала на яго стале. Ён падняў вочы, толькі тады, калі Гары пастукаў у дзверы.

— Я бачыў, што ты ідзеш, — усміхнуўшыся прамовіў Люпін. Ён паказаў на скрутак пергаменту, на які ўважліва глядзеў. Гэта была Мапа Паскуднікаў.

— Я бачыў Хагрыда, — сказаў хлопец. — Ён кажа, што вы звальняецесь. Гэта ж не праўда?

— Баюся, што праўда, — адказаў прафесар. Ён пачаў выцягваць шуфляды са свайго стала і вытрахаць іх змесціва.

— Чаму? — спытаўся Гары. — Міністэрства ж ня думае, што вы дапамагалі Сірыюсу?

Люпін падыйшоў да дзвярэй свайго кабінэта і замкнуў іх.

— Не. Прафесар Дамблдор пераканаў Фаджа, што я пайшоў у Халупу, каб выратаваць цябе. — ён уздыхнуў. — Для Северуса гэта было апошняй кропляй. Думаю страта Ордэна Мерліна балюча ўдарыла па яго гонары. Таму ён... ну... выпадкова прагаварыўся падчас сняданку, што я ваўкалак.

— Але ці можна звальняцца толькі з-за гэтага! — прамовіў Гары.

Люпін коса ўсміхнуўся.

— Заўтра ж у школу пачнуць прылятаць совы ад бацькоў... Гары, яны не захочуць, каб у іх дзяцей выкладаў ваўкалак. А пасля таго, што адбылося ўчора ўночы, я сам так лічу. Я мог пакусаць кагось з вас... гэта не павінна паўтарыцца яшчэ раз.

— Але вы лепшы настаўнік па Абароне ад Цёмных Мастацтваў з тых, што ў нас выкладалі! — сказаў Гары. — Не сыходзьце!

Люпін паківаў галавою, але нічога не адказаў. Ён працягваў спусташаць шуфляды. Гары паспрабаваў прыдумаць яшчэ якісь добры аргумэнт, што прымусіў бы прафесара застацца, але тут Люпін спытаў яго:

— Дырэктар распавёў мне ранніцай, што ўчора ў ночы ты выратавал шмат чыё жыццё. Я рады, што ты гэтулькаму навучыўся за гэты час. Раскажы мне аб сваім патронусе?

— Адкуль вы пра ведаеце, што я ім карыстаўся? — збянтэжана спытаўся Гары.

— А што яшчэ мусіла адагнаць дэметараў?

Гары распавёў яму аб тым, што адбылося. Калі ён скончыў, Люпін зноў усміхнуўся.

— Так, твой бацька заўжды пераварочваўся на аленя, — прамовіў ён, — ты меў рацыю. Таму мы і клікалі яго Рагачом.

Люпін закінуў у валізу апошнія колькі кніг, задзвінуў шуфляды і азірнуўся на Гары.

— Вось... я прынёс гэта ўчора з Лямантуючай Халупы, — сказаў прафесар і вярнуў хлопцу Мантыю-Невідзімку, — а ячшэ... — Люпін завагаўся, але аддаў Гары і Мапу Паскуднікаў. — Я больш не з’яўляюся тваім настаўнікам, так што не адчуваю сябе вінаватым у тым, што вяртаю Мапу табе. Мне ад яе няма аніякай карысці, а ты, Рон і Герміёна, мяркую, знойдзеце як яе ўжыць.