Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 18

Джаан Роўлінг

— Ну, — адказаў кіроўца.

— А хіба маглы не заўважаюць аўтобус?-спытаўся хлопчык.

— Хто? — ганарліва адказаў Стэн, — Яны хіба ўвогуле чагось заўважаюць? Анібачаць,  анічуюць. Ня ўмеюць.

— Хадзі будзіць мадам Марш, Стэн, — сказаў Эрні, — Мы будзем у Абергэйвене праз хвіліну.

Стэн прайшоў міма ложка Гары і праскочыў па лесвіцы на наступны паверх. Гары працягваў глядзець у вакно ўсё больш і больш нервуючыся. Эрні здавалася ўвогуле не карыстаўся стырном. Начны Омнібус ніколі не прытрымліваўся асфальтавай дарогі, але не наштурхоўвася ані на што, таму што ліхтарныя слупы, паштовыя скрыні і сметнікі адскоквалі ў бакі, калі ён да іх набліжался і толькі потым вярталіся на сваё месца.

Стэн спусціўся ўніз суправаджаючы бледна-зялёную вядзьмарку ў дарожнай мантыі.

— Вось так, мадам Марш, — бадзёра прамовіў Стэн, Эрні націснуў на тормаз, ледзь не згрудзіўшы ложкі ў пярэдняй часцы аўтобуса. Мадам Марш паклыпала на вуліцу прыціснуўшы рот насоўкаю. Стэн кінуў ёй услед торбу і з грукатам зачыніў дзверы; раздалося моцнае БАХ і яны зноў панесліся наперад прымушаючы дрэвы сустракаючыеся на іх шляху з жахам адскокваць у бок.

Гары ня мог спаць падчас вандравання на аўтобусе, які едзе роўна, не кажучы пра той, які ўвесь час выбухае і робіць стомільныя скокі. Яго ванітавала штораз, калі аўтобус пачынаў рух. Ён разважаў, аб ты што будзе з ім далей і аб тым ці атрымалася Дурслі вярнуць цётку ў нармалёвы стан.

Стэн разгарнуў экзэмпляр Штодзённага вяшчуна і пачаў яго чытаць высунуўшы язык між зубамі. Вялізная фатаграфія запалатварага чалавека з доўгім пераблытам валоссем павольна міргнула Гары з галоўнай старонкі. Яна паказалася хлопчыку занадта знаёмай.

— Гэты чалавек! — прамармытаў ён на хвіліну забыўшыся аб сваіх праблемаў, — Яго паказвалі па маглаўскіх навінах!

Стэнлі адвярнуўся ад газэты і ўсміхнуўся.

— Сірыюс Блэк, — прамовіў ён ківаючы галавою, — А то ж, пра яго ня будзе ў маглаўскіх навінах, Нэвіл. Ты што ў пячоры жывеш?

Ён моцна засмяяўся  убачыўшы ушчэнт здзіўленыя вочы Гары і працягнуў яму першую паласу газеты.

— Цябе трэ паболе чытаць прэсу, Нэвіл.

Гары развярнуў газэтны ліст да святла і прачытаў:

“БЛЭК ПАКУЛЬ НА СВАБОДЗЕ

Сірыюс Блэк — напэўна самы сумна вядомы вязень, з тых што месціліся калі-небудзь у крэпасці Азкабан, па-ранейшаму пазбягае затрымання, падцвердзілі сёння прадстаўнікі Міністэрства магіі.

“Мы робім ўсё магчымае, каб схапіць Блэка, — паведаміў сённяшняй ранніцай у сваім інтэрв’ю міністр па справах магіі Карнэліюс Фадж, — і просім вядзьмарскую супольнасць супакоіцца.”

Міністр ужо быў падвергнуты крытыке з боку Сусветнай Федэрацыі Ведзьмакоў за інфармаванне маглаўскага прэм’ер-міністра аб гэтай праблеме.

“Я сапраўды павінен быў гэта зрабіць і вы дастаткова добра ведаеце, — паведаміў раздражнённы міністр. — Блэк— вар’ят. І ён небяспечны для любога чалавека, які сустрэнецца на яго шляху, як для чараўніка, так і для магла.  Са свайго боку прэм’ер упэўніў мяне, што не раскрые сапраўдную сутнасць Блэка. І будзем аб’ектыўнымі, хто яму паверыць, нават калі ён гэта паведаміць?”

Маглам паведамілі, што Блэк мае пры сабе стрэльбу (металічная палка з дапамогай якой, маглы забіваюць адно аднаго). Тым ня меньш, уся магічная супольнасць жыве ў страху перад новай бойняй, якая можа паўтарыць падзеі дванаццацігадовай даўніны, калі Блэк адной замовай забіў трынаццаць чалавек.”