Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 17

Джаан Роўлінг

— Ты што там робіш? — спытаў Стэн, перайшоўшы на звычайную мову.

— Падслізнуўся, — адказаў Гары.

— А якога ты падсізгіваўся?-  пасміхнуўся Стэн.

— Хіба я наўмысна, — раздражнённа адказаў хлопчык. Адно калена на джынсах разарвалося, а бок якім Гары паваліўся на тратуар крывеў. Раптоўна ён ўспомніў прычыну свайго падзення і хутка павярнуўся, каб паглядзець, што там было паміж гаражом і плотам. Фары Омнібуса добра асвятлялі гэтае месца, але там ўжо анікога не было.

— Якога ты там згубіў? — спытаўся Стэн.

— Там быў нехта вялізны, — прамовіў Гары, паказваючы на праход, — Падобны на сабаку, толькі вельмі агромістага.

Хлопчык паглядзеў на Стэна, які стаяў з крыху раскрытым ротам. Раптам ён заўважыў, што вочы кандуктара супыніліся на яго шнары.

— А там ў цябе чаго за халера? — раптам спытаўся Стэн.

— Анічога, — шпарка адказаў Гары, хаваючы шнар за валоссем. Калі Міністэрства Магіі расшуквае яго, ён не жадаў палягчаць гэту справу.

— А як абзываць? — не супыняўся кандуктар.

— Нэвіл Лонгботам, — адказаў Гары, назваўшы першае імя прыйшоўшае да галавы, — А, гэты... ну, гэты аўтобус, — хутка працягвал хлопчык, пытаючыся адцягнуць ўвагу Стэна, — ён што, насамрэч куды заўгодна давязець?

— А то, — ганарліва адказаў кандуктар, — мы завязем куды заўгодна, на любую адлеглась, толькі аніпад вадой. Слухай, — з падазронам гледзячы на хлопца спытаўся Стэн, — А ты ці на самой справе нас вызваў, ці як? Ну там, палачку падняў і... ці не?’

— Зразумела, — шпарка адказаў Гары, — Колькі да Лондана?

— Адзінаццаць сіклей, — адказаў Стэн, — за трынаццаць дамо кубак гарачага шакладу, а за пятнаццаць — грэлку і шчотку любога колеру для тваёй пашчы.

Гары пакапаўся ў сваёй валізе, знайшоў там гаманец і працягнуў Стэну колькі срэбнікаў. Потым разам яны пагрузілі ў аўтобус гарыну валізу і клетку Хэдвіг.

Тут не было месц для сядзення, замест іх ля занавешаных фіранкамі вокан стаялі поўтузіна латунных ложкаў. Ля кожнага з іх гарэлі свечкі, асвятляючы абабітыя дрэвам сцены. Маленечкі вядзьмак ў начным каўпаку перакруціўшыся ў сне прамармытаў: “Не, дзякуй, не зараз. Я пакуль марыную лічынак.”

— Падай сюды, — прашапатаў Стэн запхаўшы гарыну валізу пад ложак за крэслам кіроўцы, што сядзеў за рулём. — А гэта наш кіроўца Эрні Пранг. Эрныч, пазнаёмся — гэта Нэвіл Лонгботам

Эрні, які быў пажылым ведзмаком з таўшчэзнымі акулярамі кіўком прывітаў хлопчыка, Гары нервова прыгладзіў сваю фрэзуру і сеў на ложак.

— Панясліся, дзядзька, — сказаў Стэн, прысеўшы ў крэса ля кіроўцы.

Раздаўся аглушальны БУХ і праз імгненне Гары перакуліла назад і ён апынуўся на ложку з-за неверагоднай хуткасці аўтобуса. Выпрастаўшыся Гары зірнуў у цёмнае акно і ўбачыў, што яны зараз едуць па зусім іншай вуліцы. Стэн паглядзеў на збянтэжаны твар Гары з захапленнем.

— Тутака мы былі, калі ты нас вызваў. — сказаў ён, — Мы дзесь у Вэльсе, Эрныч?