Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 15

Джаан Роўлінг

— МАРДЖ, — разам закрычалі Вернан з Пятуньей, калі цётка пачала падымацца з крэсла да столі. Яна настолькі скруглела, што пачала нагадваць вязізарны шар са свіннымі вочкамі, а яе рукі і ногі дзівосным чынам тырчэлі паабапал. Яна узнялася ў паветра хваравіта патрэсківаючы.Рыпер насіўся па пакоі, вар’яцкі брахаючы.

— НЕЕЕЕЕЕЕ!

Дзядзька Вернан схапіў Мардж за нагу спрабуючы падцягнуць яе на месца, але сам ледзь не падняўся з падлогі. У наступную секунду, Рыпер скокнуў наперад і ўпіўся зубамі ў дзядзькаву нагу.

Гары знік з пакою перш, чым хтось яго супыніў і накіраваўся да каморы пад лесвіцай. Дзверы каморы магічным чынам расчыніліся, як толькі хлопец крануў іх. За колькі секунд, ён дацягнуў сваю валізу да уваходных дзвярэй. Пасля Гары кінуўся наверх да свайго ложку, адарваў масніцы, выцягнуў з-пад ніх навалачку поўную кніг і свае падарункі на дзень нараджэння. Выкруціўшыся ён схапіў пустую савіную клетку і пабег ўніз да сваёй валізы, Тут ў гасцёўную ўварваўся дзядзька Вернан, яго калашына была ў крывавых жмутах.

— А НУ, ВЯРНІСЯ! — зароў ён, — ВЯРНІСЯ І ЯЕ ВЯРНІ НАЗАД!

Але Гары ўжо ахапіла безразважная злосць. Ён расчыніў сваю валізу, дастаў з яе сваю чароўную палачку і накіраваў яе на дзядзьку Вернана.

— Яна гэта заслужыла, — хутка дыхаючы адказаў Гары, — І атрымала па заслугах. А вы трымайцеся ад мяне падалей.

Гары наобмац знайшоў ручку дзвярэй.

— Я сыходжу, — сказаў ён, — З мяне годзе!

Праз імгненне ён ўжо быў на цёмнай, ціхай вуліцы. Гары ішоў цягнучы за сабой сваю цяжкую валізу, трымаючы пад пахай савіную клетку.

— РАЗДЗЕЛ III—

Начны Омнібус

Гары мінуў колькі кварталаў, перш, чым страціўшы сілы не заваліўся на нізенькую сценку на плошчы Магнолій, ён цяжка дыхаў і быў не ў стане далей цягнуць сваю валізу. Ён сядзеў і не рухаўся, слухаючы грукат свайго сэрца, у ім ўсё яшчэ кіпела злосць.

Але праз дзесяць хвілін самотнага прабывання на цёмнай вуліцы, яго ахапіла новае пачуццё — паніка. І з якога боку ён не разважаў аб сваім становішчы, было зразумела, што яно горш, чым колісь у яго жыцці. Хлопец апынуўся кінуты, адзін ў цемры, сярод маглаў і ня ведаючы куды ісці. А горш за ўсё: ён толькі што скарыстался вельмі моцным чараўніцтвам і з большай верагоднасцю будзе выключаны з Хогвартса. Ён настолькі сур’ёзна парушыў Загад аб Абмежаваннях для Непаўнагадовых Чараўнікоў, што быў вельмі здзіўлены, чаму  дагэтуль яго не знайшлі прадстаўнікі Міністэрства Магіі.

Гары ўздрыгануўся і азірнуў Плошчу Магнолій. Ён ня ведаў, што з ім будзе надалей. Ці яго арыштуюць, ці папросту аб’явяць ў Вядзьмарскім Свеце па-за Законам? З нясцерпнаю тугою ў сэрцы ён думаў аб Роне з Герміёнаю. Гары ведаў, што ня гледзячы на тое, ці ён злачынца, ці не, сябры жадалі б яму зараз дапамагчы, але ж яны былі ў іншым Свеце, да таго ж ён застаўся без Хэдвіг і звязацца з імі ня мог.

Хлопец ня меў нават маглаўскіх грошаў. Ён меў у гаманцы крыху чараўніцкіх грошаў, але большасць з багацця пакінутага яму бацькамі знаходзілася ў Грынгатцкім Вядзьмарскім Банку ў Лондане. Яму анізашто не дацягнуць сваю валізу да Лондана, калі толькі...