Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 13

Джаан Роўлінг

Гары паспрабаваў засяродзіцца на ежы, але рукі яго дрыжэлі, а твар палаў ад ашалеласці. “Памятай аб дазволе, — супакойваў ён сябе, — Думай аб Хогсмідзе. Не адказвай. Не ўзбуджайся...”

Цётка Мардж пацягнулася за віном.

— Гэта адно з асноўнейшых правіл сялекцыі жывёлы, — прамовіла яна, — і вы гэта доба можыце бачыць на прыкладзе сабак. Калі штось не так з сучкай, то й шчаня будзе абыякі...

Раптам келіх, які Мардж трымала ў рукай разляцеўся, аскепкі паляцелі ўва ўсе бакі і цётка пачала мармытаць і адміргівацца, з яе чырвонага твара сцякалі вінныя струменьчыкі

— Мардж, — правішчала Пятунья, — з табой ўсё добра?

— Не хвалюйся, — рохкнула цётка Мардж, выціраючы твар сурвэткай, — Мабыць замоцна сціснула. Неяк падобнае адбылося, калі я была ў палковніка Фабстэра. Не мітусіся, Пятунья, у мяне папросту моцная хватка...

Але Пятунья з Вернанам неяк падазрона паглядзелі ў гарын бок, таму хлопец вырашыў не чакаць пудзінга, а сыйсці з-за стала, як мага хутчэй.

Выйшаўшы ў гасцёўню, хлопец цяжка дыхаючы прытуліўся да сцяны. Ён у першыню за доўгі час настолькі страціў самакантроль, каб нешта разруйнаваць. Ён не мог дазволіць, каб нешта падобнае здарылася зноўку. І справа не толькі ў Хогсмідзе, калі ён працягне ў гэткім жа духу, яго чакаюць цяжкасці з Міністэрствам Магіі.

Гары быў шчэ непаўнагадовым, таму па вядзьмарскіх законах ня меў права чараваць па-за межамі школы. Да таго ж яго характарыстыка ўжо была не надта добрай. Мінулым летам ён атрымаў афіцыйнае папярэджанне з Міністэрства, дзе было ясна паведамлена, што, калі на Прайвет Драйв адбудзецца новы выпадак магічнай актыўнасці, хлопцу пагражае выключэнне з Хогвартса.

Ён пачуў, як Дурслі падняліся з-за стала і паспяшаўся наверх.

***

Гары трымаўся на працягу трох дзён, кожны раз пераводзячы свае думкі на дапаможнік па самастойнаму дагляданню мятлы, калі цётка Мардж пачынала задзіраць яго. Гэта працавала даволі добра, але ў гэтыя моманты вочы Гары станавіліся бы шклянымі, таму ў яе галаву прыйшла думка аб разумовай адсталасці хлопца.

Нарэшце наблізіўся апошні дзень цёткінага гасцявання. Пятунья прыгатавала шыкоўную вячэру, а дзядзька адкаркаваў колькі бутэлек віна. Пад час спажывання супа з ласося аніразу не паднялася размова аб ненармалёвасці Гары; калі падалі цытрынавыя безэ дзядзька Вернан пачаў сумную доўгую размове, аб поспехах сваёй кампаніі па вытворчасці дрыляў, якую ён назваў “Грунінгс”, тым часам цётка Пятунья падала каву, а дзядзька адкаркаваў бутэльку брэндзі.

— Ці не спакусішся, Мардж?

Цётка Мардж выпіла ўжо зашмат віна. Яе агромісты твар збарвянеў.

— Толькі крышачку, — усміхнулася яна, — яшчэ ледзь... яшчэ, о, балазе.

Дадлі еў ўжо чацвёрты кавалак торту. Цётка Пятунья піла каву адтапырыўшы мезенец. Гары марыў збегчы ў свой пакой, але сстрэўшыся са злымі вочкамі дзядзькі Вернана зразумеў, што вымушаны сядзець да канца.

Ах, — прамовіла цётка Мардж і цмокнуўшы вуснамі паклала свой кілішак на стол, — Выдатна пад’елі, Пятунья. Звычайна мне дастаюцца толькі асобныя кавалачкі ежы падчас вячэры, я ж маю дванаццаць сабак... — Яна густа адрыгнула і паляпала па сваім велічэзным жываце, — Вой, пардон. Але ж як мне падабаецца, што ў нашага хлопчыка такая здаровая фігура, — працягнула яна, падморгваючы Дадлі, — Ты вінен быць прыстойнага памеру, Дудерс, як твой бацька. Так, а ці не плюхнеш мне шчэ крышачку брэндзі, Вернан...