Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 14

Джаан Роўлінг

— Хвілінку...

Яна тузанула галавой ў гарын бок і хлопец пачуў, бы нехта сціскае яго страўнік. Ён імгненна перанёсся думкамі да свайго дапаможніку.

— Ён мае страшэнны і заганны знешні выгляд. Тое ж самае і з сабакамі. Я была вымушана папрасіць палкоўніка Фабстэра ўтапіць аднаго ў мінулым годзе. Нейкі дробны, нікчэмны атрымаўся. Няўдалы. Нечыстакроўны.

Гары паспрабаваў прыпомніць змест дванаццатай старонкі свайго падручніка. Раздзел “Замова для ліквідавання дэфектаў вымушанага рэверсу”

— Як я ўжо колісь казала, усё залежыць ад крыві. Благую кроў аніяк не ўтоіш. Канечне, я адразу падтлумачу, што ня маю нічога супраць тваёй сям’і Пятунья, — яна пагладзіла кашчавую руку Пятуньі сваёй рыдлёўкападобнай лапішчай, — але, твая сястра — стухнае яйка. Падобнае здараецца нават ў лепшых сем’ях. Збегла з нейкім валацугай і вось паглядзіце на вынік.

Гары ўперыўся ў сваю талерку, у яго вушах стаяў незразумелы дзвон. “Моцна схапіце хвост сваёй мятлы...”— прыпамінаў ён. Але забыўся, што трэба рабіць далей. Голас Мардж здавалася свірдлаваў яго розум, як адна з дрыляў дзядзькі Вернана.

— Гэты Потэр, — схапіўшы бутэльку брэндзі і наліўшы адначасова ў свой кілішак і на абрус, спыталася цётка Мардж, — чым ён займаўся?

Дзядзька Вернан і цётка Пятунья выглядалі моцна напруджанымі. Дадлі нават адарваўся ад свайго пірага і здзіўлена глядзеў на бацькоў.

— Ён не працаваў, — адказаў дзядзька ў паўвока гледзячы на Гары, — Беспрацоўны.

— Я гэдак і думала, — заявіла Мардж, зрабіўшы вялізны глыток і выцершы падбароддзе рукавом. — Паганец, гультай і паразітуючы абібок, які...

— Ён ня быў гэткім, — нечакана адказаў Гары. За сталом ўсё сцішэла. Гары ўсяго калаціла. Аніколі ў жыцці ён ня быў гэдак раззлаваны.

— ЯШЧЭ БРЭНДЗІ, — крыкнуў дзядзька Вернан, раптам збялеўшы. Ён выліў апошні брэндзі ў кілішак сястры, — А ты хлопец, Вэк у ложак, зараз жа...

— Ой, не, Вернан, — ікнула цётка Мардж, падымаючы руку, яе маленькія налітыя крывёю вочкі ўперыліся ў Гары, — Ідзі, хлопча, ідзі. Ты ганарышся сваімі бацькамі? А яны раз — і загінулі ў аўтакатастрофе (вой, я гэдак напілася)...

— Яны не загінулі ў аўтакатастрофе, — прамовіў Гары, падымаючыся на ногі.

— Загінулі, маленькі гідкі хлус, а цябе кінулі цяжарам на сваіх годных і працавітых сваякоў! — гарлапаніла Мардж набракаючы ад злосці, — Ты, нахабны, няўдзячны, маленькі...

Раптам яна змоўкла. На імгненне здалося, што яна знямела. Здавалася, яна пухне ад невымоўнай лютасці — але ж яе пухліны ўсё павялічваліся. Яе вялізны твар пашырыўся, маленькія вочкі вылупіліся, а рот расцягнуўся настолькі, што размаўляць было немагчыма. У наступную секунду, колькі гузікаў сарваліся з яе твідавага піджаку і прасвісцелі ў напрамку сцяны — яна пачала надзьмувацца як жахлівы паветранны шар, жывот разарваў яе твідавы пас, а пальцы раздуліся да памеру салямі.