Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 12

Джаан Роўлінг

Рыпер пачаў рыкаць, калі Гары зноў прысеў да стала. Толькі цяпер Мардж звярнула на яго ўвагу.

— Як, — гыркнула яна, — Ты яшчэ тут?

— Так, — адказаў Гары.

— Не кажы “так” гэткім няўдзячным тонам, — прарыкала Мардж, — Гэта па-дзяблаўску балазе, што Вернан з Пятуньяй трымаюць цябе тут. Я на іх месцы падобнага б не зрабіла. Ты адправіўся прамкі ў дзіцячы дом, калі б я ўбачыла цябе на маім ганку.

Хлопчык хацеў ужо сказаць, што з задавальненнем жыў бы зараз у дзіцячым доме, а не з Дурслі, але парыпомніўшы аб дазволе на наведванне Хогсміда супыніўся. Ён прымусіў свой твар пакутліва ўсміхнуцца.

— І ня трэба мне пасміхацца, — гыркнула Мардж, — Я бачу ты ані на кроплю не стаў лепей за той час, калі я цябе бычыла апошні раз. Я спадзявалася, што ў школе, якую ты наведваеш цябе навучаць, у цябе ўваб’юць правілы паводзін, — яна зрабіла глыбокі глыток гарбаты, выцерла вусы і спыталася, — У якую вы школу яго адправілі Вернан, нагадай?

— Св. Брута, — шпарка адказаў дзядзька, — Першакласнейшая ўстанова ў гэдак безнадзейных выпадках.

— Згодна, — паведаміла цётка Мардж, — А ці карыстаюцца ў вас у Св. Бруце кіём? — раўнула яна Гары праз стол.

— Пам...

Дзядзька ледзь заўважна кіўнуў хлопцу за спіной сястры.

— Так, — адказаў Гары, а потым, адчуўшы што трэба выканаць свой абавязак больш дасканала дадаў, — Толькі гэтым і займаюцца.

— Выдатна, — прамовіла Мардж, — Не разумею гэтыя манерныя сюсі-мусі глупствы аб тым, што нельга лупцаваць тых хто гэта заслугоўвае. Добрая порцыя бярозавай кашы гэта тое што трэба ў дзевяноста дзевяці выпадках са ста. А ці цябе часта лупцуюць?

— Зразумела ж, — адказаў Гары, — шмат разоў

Цётка Мардж пажмурыла вочы.

— Мне ўсё яшчэ не да спадобы твой тон, хлапчына, — заўважыла яна, — Калі ты разважаеш аб пакаранні такім нядбайным чынам, яны напэўна ня надта жорстка вас катуюць. На тваім месцы я б даўно напісала ім, што дазваляю выкарыстоўвання скайніх мераў у адносінах гэтага хлопца.

Магчыма непакоячыся аб тым, што Гары можа забыцца аб іхнім пагадненне, Вернан на ўсялякі выпадак змяніў тэму.

— Ці ты чула раннішнія навіны, Мардж? Аднекуль збег зняволены.

***

Як толькі цётка Мардж пакрысе пачала адчуваць сябе як дома, Гары з тугою заўважыў, што сумуе аб сваім ранейшым жыцці ў доме № 4. Дзядзька Вернан з цёткай Пятуньяй з большага папярэджвалі Гары, каб ён трымаўся ад Мардж як мага далей, што той з задавальненнем рабіў. Але ж сама цётка жадала ўвесь час трымаць Гары перад вачыма, каб зручней было знаходзіць новыя метады па яго паляпшэнні. Яна з захапленнем параўноўвала Гары з Дадлі і з задавальненнем рабіла ўласнаму пляменніку дарагушчыя падарункі пры гэтым пазіраючы на Гары, быццам жадаючы спытаць, чаму падарунка не атрымаў ён. Таксама, яна апантана кідала цёмныя намёкі на тое, чаму Гары зрабіўся гэткай нікчэмнай істотай.

— Вы не павінны вінаваціць сябе за тое, што ён гэткім вырас, Вернан, — заўважыла яна падчас абеда на трэці дзень свайго гасцявання, — калі штось сампсавалася ўсярэдзіне з гэтым ўжо анічога не паробіш.