Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 118

Джаан Роўлінг

— Я не буду лятаць на тым жа, што і Малфой, згода, — адрэзаў Гары.

***

Студзень незаўважна перайшоў у люты, што аніяк не паўспрыяла на жахліва халоднае надвор’е. Набліжалася гульня з Рэвенкло, а Гары так і не замовіў сабе новай мятлы. Таперча ён пытаўся ў прафесаркі МакГонагал аб навінах пра Вогненную Стралу пасля кожнага занятку па Ператварэннях, Рон з надзеяй у вачах стаяў за яго спіною, а Герміёна не падымаючы вачэй рушыла міма іх.

— Ані, Потэр, — нават не дачакаўшыся пытання адказала прафесарка, калі яны падыйшлі да яе ў дванаццаты раз, — пакуль вы не можаце яе забраць. Мы ўжо праверылі яе на большасць звычайных праклёнаў, але прафесар Флітвік мяркуе, што на яе маглі накласці Скідавальны Сурог. Я паведамлю вам, калі мы скончым праверку. А зараз, калі ласка кінце даймацца да мяне.

Да таго ж яго антыдэментараўскія заняткі ішлі не настолькі добра, як ён таго жадаў. На працягу ўсіх заняткаў, адзінае чаго ён мог дасягнуць — невыразны срабрысты цень, які ўзнікаў штораз, калі богарт-дэментар набліжаўся да яго, але гэты Патронус, быў надта слабы, каб адагнаць пачвару. Ён папросту вісеў у паветры ў выглядзе паўпразрыстай хмаркі і неверагодна стачваў Гарыну энэргію. Да таго ж хлопчык злаваўся сам на сабе, абвінавачваючы ў тым, што ўпотай жадае зноў пачуць галасы бацькоў.

— Ты чакаеш ад сябе зашмат. — сувора прамовіў прафесар Люпін на чацвёртым занятку. — Для трынаццацігадовага чараўніка, нават недакладны Патронус — гэта вялізарнае дасягненне. Ты больш не губляеш прытомнасць?

— Я думаў што Патронус... атакуе дэментара, — маркотна сказаў Гары, — ці робіць нешта падобнае. Я хачу, каб яны зніклі...

— Сапраўдны Патронус гэдак і робіць, — адказаў Люпін. — Але ты і так дасягнуў значных поспехаў, за даволі кароткі час. Калі дэментары з’явяцца на полі ў чарговы раз, нават гэтага хопіць, каб на працяглы тэрмін напужаць іх, а ты тым часам, паспееш вярнуцца на зямлю.

— Вы казалі, што калі іх шмат гэта зрабіць значна цяжэй, — сказаў Гары.

— Я веру ў цябе, — усміхнуўся Люпін. — Вось, трымай... ты заслужыў напой, які гатуюць у Трох Мётлах і табе гэтага шчэ не даводзілася спрабаваць...

Ён выцягнуў са свайго партфеля дзве бутэлькі.

— Вяршковае піва! — не задумваючыся прамовіў Гары. — Яно мне вельмі падабаецца!

Люпін здзіўлена падняў адну броў.

— Так... Рон з Герміёнаю прыносілі мне яго, — імгненна схлусіў Гары, — калі былі ў Хогсмідзе.

— А, ну так, — прамовіў прафесар, але было бачна, што ён па ранейшаму, крыху сумняваецца. — Тады... давай вып’ем за перамогу Грыфіндора над Рэйвенкло. Хаця я, як настаўнік не павінен прымаць нечый бок... — паспешліва дадаў ён.

Яны моўчкі пілі вяршковае піва колькі часу пакуль Гары не закарцела задаць пытанне, што заўжды цікавіла яго.

— А што ў іх пад каптуром?

Прафесар Люпін задумліва апусціў бутэльку.

— Хммм... тыя людзі, якія дакладна гэта ведаюць, ня ў стане аб чымсці паведаміць. Справа ў тым, што дэментар здымае свой каптур, толькі каб скарыстацца самым найжахлівейшым з катаванняў.