Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 119

Джаан Роўлінг

— Якім?

— Яны называюць гэта Пацалункам дэментара, — з крывой усмешкай паведаміў Люпін. — Дэментары робяць так з тымі, каго жадаюць знішчыць цалкова. Мяркую, што там павінна быць нешта накшталт рота, бо яны прыціскаюць свае сківіцы да вуснаў ахвяры каб... каб высмактаць яе душу.

Гары незнарок выплюнуў крыху вяршковага піва.

— Яны... яны іх забіваюць..?

— Ані, — адказаў прафесар. — Значна горш. Ты можаў існаваць без душы, пакуль працуе твой мозг і сэрца. Але ты больш не будзеш мець ані пачуццяў, ані ўспамінаў, ані... чагось іншага. І не будзеш мець шанцу вылекавацца. Ты папросту будзеш... існаваць. Як пустая абалонка. А твая душа будзе згублена... назаўжды.

— Гэта лёс, — зрабіўшы яшчэ невялічкі глыток піва паведаміў Люпін, — які чакае Сірыюса Блэка. Сёння ранніцай у Штодзённым Вяшчуне напісалі, што міністэрства магіі дало дазвол дэментарам на скарыстанне гэтага катавання, калі яны зловяць яго.

Гары сядзеў ашаломлены адной толькі думкаю пра тое, што ў кагось могуць высмактаць душу праз рот. Але тут ён падумаў аб Блэку.

— Ён заслугоўвае гэта, — раптоўна сказаў хлопчык.

— Мяркуеш? — не задумваючыся спытаўся прафесар. — Лічыш, што хтосьці можа заслугоўваць гэтага?

— Так, — абурана адказаў Гары. — За... тыя яго дзеянні...

Ён хацеў распавесці прафесару Люпіну аб тым, што пачуў у Трох Мётлах, пра здраду Блэкам яго бацькоў, але гэта прывяло б да раскрыцця таго, што ён ўпотай наведваў Хогсмід і ведаў, што настаўнік ня будзе гэтым надта ўражаны. Таму ён дапіў сваё вяршковае піва, падзякваў Люпіну і паспяшаўся пакінуць кабінет.

Гары часткова пашкадаваў, што задаў прафесару пытанне аб тым, што знаходзіцца пад каптуром у дэментараў. Адказ быў настолькі жахлівым, што ўвесь час, што ён рушыў з класу па Гісторыі Магіі хлопчык разважаў, як будзе адчуваць сябе той у каго высмакталі душу і нават не заўважыў як натрапіў галавою на прафесарку МакГонагал, калі падымаўся па сходах.

— Ці не маглі б вы глядзець, куды ідзецё, Потэр?

— Прабачце, мадам прафесар...

— Я ўжо збіралася ісці, шукаць вас ў грыфіндорскай гасцёўне. Дык вось, мы зрабілі ўсё, што змаглі прыпомніць і мяркуем, што нічога дрэннага там няма... у вас аб’явіўся нейкі надта добры сябра, Потэр...

Гары раззявіў рота. Прафесарка трымала ў руках Вогненную Стралу і выглядала напышлівай, як ніколі.

— Я магу яе забраць? — ціха мовіў Гары. — Насамрэч?

— Насамрэч, — усміхаючыся адказала МакГонагал. — І адважуся нагадаць, што табе яшчэ трэба прызвычацца да яе, перад суботнім матчам, згодзен? І яшчэ, Потэр, зрабіце ўсё магчымае, каб перамагці. Ці мы застанемся без Кубку восьмы год запар, як мне ўчора ўвечары ласкава нагадаў прафесар Снэйп...

Знямеўшы, Гары узяў Вогненную стралу і панёс ў Грыфіндорскую Вежу. Калі ён завярнуў за вугал ён ўбачыў Рона, які кінуўся да яго, усміхаючыся ад вуха да вуха.

— Яна вярнула яе? Выдатна! Слухай, а ці можна я таксама паспрабую яе? Заўтра.

— Так... канечне ж, — адказаў Гары, на яго сэрцы запанавала палёгка, упершыню з мінулага месяца. — Ведаеш... нам трэба памірыцца з Герміёнаю. Яна жадала зрабіць, як лепей...