Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 120

Джаан Роўлінг

— Так, зразумела, — адказаў Рон, — яна зараз ў гасцёўне. Бавіць час за працай.

Яны рушылі па калідоры да Грыфіндорскай Вежы і заўважылі перад ўваходам Нэвіла Лонгботама, які ўмольваў сэра Кэдагана прапусціць яго.

— Я запісаў іх усе, — ажно плакаў Нэвіл, — але напэўна дзесь згубіў!

— Цікавая казачка! — равеў сэр Кэдаган. Тут ён пабачыў Гары і Рона. — Дабравеч, мае юныя дружакі! Дапамажыце мне запраторыць гэтага дзецюка ў кайданы, ён спрабаваў ўварвацца ўсярэдзіну!

— Вох, змоўч! — прамовіў Рон, калі яны з Гары падыйшлі да Нэвіла.

— Я згубіў усе паролі! — тужыў Нэвіл. — Я здабыў у яго ўсе паролі на тыдзень, бо ён іх штораз мяняе, а цяпер ня ведаю, куды іх падзеў!

— Шыла Божае! — сказаў Гары сэру Кэдагану, які быў злёгку расчараваны і неахвотна ад’ехаў, каб прапусціць іх у гасцёўню. Па пакоі пранесся ўсхваляваны шоргат павяртаючыхся ў іх бок галоў і ў наступнае імгненне Гары быў абступлены іншымі вучнямі, які ўсклікаючы пазіралі на яго Вогненную Стралу.

— Дзе ты яе ўзяў, Гары?

— А палётаць даш?

— Ты ўжо спрабаваў яе?

— Рэйвенкло са сваімі Перамогамі 7 ані ня маюць шанцу!

— А ці можна яе патрымаць, Гары?

Мінула хвілінаў дзесяць, пакуль ўсе жадаючыя, якія павыскоквалі з кожнага кутку, надзівіліся на Вогненную Стралу. Калі натоўп рассеяўся Гары і Рон нарэшце заўважылі Герміёну. Яна не падбегла ў захапленні на іх, а не падымаючы вочы схілілася над працай. Толькі пасля таго, як хлопцы наблізіліся да яе стала, яна падняла вочы.

— Мне вярнулі яе, — усміхаючыся прамовіў Гары, трымаючы Стралу перад сабой.

— І ці ведаеш, Герміёна, з ёй не было анічога благога, — дадаў Рон.

— Так, але магло быць, — адказала Герміёна. — Я маю на ўвазе, што цяпер ты дакладна ведаш, што яна бяспечная!

— Дзяк, я лічу, што ты зрабіла ўсё правільна, — адказаў Гары, — а цяпер я лепей пакладу яе ў сваім пакоі...

— Я закіну! — з імпэтам прапанаваў Рон. — Мне як раз трэба даць Скаберсу, яго пацучыны тонік.

Ён ўзяў Вогненную Стралу і, трымаючы яе так, нібы мятла была шкляной, падняўся па сходах у хлапчыную спальню.

— Ці можна мне прысесці? — спытаў у Герміёны Гары.

— Мяркую што так— адказала Герміёна прымаючы з крэсла вялізную груду пергаменту.

Гары азірнуў загрувашчаны стол на якім ляжала даўжэзнае сачыненне па Нумералогіі, якое яшчэ дагэтуль паблісківала чарніламі; на яшчэ больш доўгае сачыненне па Маглазнаўству “Навошта маглам патрэбна электрычнасць” і на переклад з Рунаў над якім зараз разважала дзяўчынка.

— Як у цябе атрымліваецца ўсё гэта рабіць? — спытаўся Гары.

— Ну... ведаеш... я шмат працую, — адказала яна. Зірнуўшы на яе, хлопчык заўважыў, што Герміёна выглядае настолькі ж стомленай, як і прафесар Люпін.

— Чаму б цябе не адмовіцца ад пары прадметаў? — прамовіў Гары, назіраючы, як Герміёна перакладвае кнігі ў пошуках слоўніка рун.

— Я не магу гэтага зрабіць! — сшакавана гледзячы на яго адказала Герміёна.

— Нумералогія — сапраўдны жах, — сказаў Гары, трымаючы ў руках вельмі складана выглядаючую дыяграму.

— Аёйку, не, яна цудоўная! — шчыра адказала дзяўчынка. — Гэта ўвогуле мой ўлюбёны прадмет. Яна...