Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 117

Джаан Роўлінг

— Яны памерлі, — сувора прамовіў ён сам сабе, — і слухаючы рэха іх галасоў, ты не ўваскасіш іх. А калі жадаеш атрымаць квідытчны кубак, табе трэба трымаць над сабою кантроль.

Ён падняўся, запхнуў у рот апошні кавалачак шакаладу і накіраваўся ў Грыфіндорскую вежу.

***

Гульня Рэйвенкло са Слізэрынам адбылася праз тыдзень апасля пачатку сэместра і слізэрынцы, хай і з невялічкай перавагаю, але выйгралі. Паводле слоў Вуда, гэта было добрай навіною для Грыфіндора і яны абавязкова займуць другое месца, калі таксама абыграюць Рэйвенкло. Ён павялічыў колькасць трэніровак да пяці на тыдзень. А ў купе з антыдэментараўскімі заняткамі з прафесарам Люпіным, атрымоўвалася, што шэсць дзён тыдня Гары траціў на падрыхтоўку да квідытчнага матчу і толькі адзін вечар на падрыхтоўку свайго хатняга задання. Ня гледзячы на гэта, яго нагрузкі былі нашмат меньшыя чым у Герміёны, якая ледзь спраўлялася са сваімі дадатковымі заняткамі. Штовечары яе можна было заўважыць седзячай дзесь ў куточку ў грыфіндорскай гасцёўне, расклаўшай адразу на некалькіх сталах падручнікі, скруткі пергаменту, нумералагічныя карты, слоўнікі рун, схематычныя выявы спосабаў пад’ёму цяжкіх прадметаў ужываемых магламі, а таксама стосамі агульных сшыткаў. Яна ані з кім не размаўляла і гыркала, калі хтось адцягваў яе ўвагу.

— Як ў яе гэта атрымліваецца? — спытаўся Рон ў Гары, які седзячы ў гасцёўне пісаў дзеля Снэйпа сачыненне аб невыяўляемых атрутах. Гары падняў вочы. Дзяўчынку было ледзве бачна за хістаючыміся стосамі кніг.

— Атрымліваецца што?

— Быць на ўсіх гэтых занятках! — адказаў Рон. — Гэтай ранніцай я чуў, як яна размаўляе з прафесаркай Вектар, якая выкладае Нумералогію. Яны абмяркоўвалі ўчорашні ўрок, але яна не магла там быць бо ў гэты ж самы момант яна была з намі на Доглядзе за Магічнымі Істотамі! А Эрні МакМілан, кажа, што яна заўжды прысутнічае на занятках па Маглазнаўству, але ж палова з іх ідзе адначасова з Вяшчунствам, а яна не прапускала ані аднаго ўроку!

У Гары не было часу на тое, каб разважаць над таямніцамі неверагоднага графіку Герміёны, бо яму неабходна было скончыць сачыненне для Снэйпа. Але ўжо праз дзве секунды, ён быў перапынены Вудам.

— Благія навіны, Гары. Я толькі што размаўляў з прафесаркай МакГонагал пра Вогненную Стралу. Яна... эээ... размаўляла са мною крыху раздражнённым тонам. Казала, што я не правільна расстаўляю прыярытэты і, што я болей клапочуся аб выйгрышы Кубку, а не аб тваім жыцці. Усё таму, што я сказаў ёй, што мне ўсёроўна скіне цябе мятла ці не, калі ранней ты зловіш сніч. — Вуд здзіўлена пахістаў галавою. — А як, яна крычала на мяне... быццам я сказаў ёй нешта жахлівае. Тады я спытаўся ў яе, як доўга яна шчэ будзе трымаць яе на тэставанні. — Олівер зморшчыўся і капіруючы голас прафесаркі прамовіў. — “Столькі, колькі будзе патрэбна, Вуд!”... Здаецца, Гары, табе прыйдзецца замаўляць іншую мятлу. Вось тут на зваротным баку “Мёцел на Любы густ” ёсць бланк замовы. Як наконт Німбуса 2001, як у Малфоя?