Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 116

Джаан Роўлінг

Ён напружыў свой розум. Самая, самая шчаслівая думка... хоць адна, з якой мог бы атрымацца добры, моцны Патронус...

Момант, калі ён ўпершыню даведаўся, што з’яўляецца чараўніком і пакіне Дурслі, каб накіравацца ў Хогвартс! Калі гэты ўспамін не самая шчаслівая думка ў яго жыцці, то што ж яшчэ... Ён наймоцна засяродзіўся, успамінаючы свае пачуцці, калі ён зразумеў, што пакідае Прайвет Драйв. Гары моцна ўстаў на ногі і паглядзеў на скрыню.

— Гатовы? — спытаўся Люпін, выглядаючы ў гэты момант так, бы рабіў нешта супрацлеглае цвярозаму розуму. — Моцна сканцэнтраваўся? Добра... пайшоў!

Ён ў трэці раз зняў вечка са скрыні, у пакоі зноў стала цёмна і халодна, а са скрыні аб’явіўся дэментар...

— ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ! — зароў Гары. — ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ! ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ!

У галаве Гары зноў адчуліся крыкі... але ў гэты раз быццам даносіліся з дрэнна наладжанага радыё. Цішэй, мацней, зноўку цішэй... ён ўсё яшчэ мог бачыць дэментара... той спыніўся... потым штось накшталт срэбранай цені вырвалася з гарынай палачцы і залунала паміж хлопцам і пачварай. Гары адчуваў, быццам яго ногі сталі ватнымі, але ён ўсё ткі трымася на іх, хаця не быў упэўнены, ці доўга так будзе...

— Рыдзікулюс! — зароў Люпін, саступаючы наперад.

Адчуўся свіст бізуна і гарын хмарны Патронус знік разам з дэментарам. Хлопчык апусціўся на крэсла, адчуваючы сябе настолькі стомленным, бы толькі што прабег цэлую мілю, яго ногі дрыжалі. Краешкам вока ён бачыў, як прафесар прымушае сваёй палачкай богарта, які на гэты раз ператварыўся на срэбраны шар, залезці назад у скрыню.

— Выдатна! — прамовіў Люпін ідучы туды, дзе сядзеў Гары. — Выдатна, Гары! Гэта быў ашаламляльны пачатак!

— Ці можам мы паспрабаваць яшчэ раз? Хоць крышачку?

— Ані. — цвёрда сказаў прафесар. — На сёння табе до. Трымай...

Ён працягнуў хлопцу вялізную плітку лепшага шакаладу з Мядовага Герцага.

— З’еш ўсё, ці мадам Помфры павыпівае ўсю маю кроў. Праз тыдзень ў гэты ж час, згода?

— Угу, — сказаў Гары. Гледзячы на то, як Люпін гасіць святло, запаліўшаеся пасля знікнення фальшывага дэментара, ён адкусіў ад пліткі кавалачак. Раптоўна ў яго галаву прыйшла думка.

— Прафесар? — спытаўся ён, — калі вы ведалі майго бацьку, вы павінны былі таксама ведаць і Сірыюса Блэка.

Люпін, хутка развярнуўся ў яго бок.

— Чаму ты так вырашыў? — рэзка прамовіў ён.

— Не, нічога... то бок... яны ж былі сябрамі, калі вучыліся ў Хогвартсе...

Прафесар імгненна супакоіўся.

— Так, я ведаў яго, — хутка сказаў ён. — Дакладней казаць, думаў, што ведаў яго. Табе лепей ісці, Гары, ўжо запозна.

Гары пакінуў кабінет і рушыў ўздоўж калідору, завярнуў за вугал і прысеўшы на пастаменце на якім стаялі нейкія даспехі, прысеў, каб дакончыць свой шакалад. Калі б ён не ўзгадваў аб Блэку, Люпін адразу ж рабіў выгляд, што яго не цікавіць гэтая тэма. Потым думкі хлопца зноў перайшлі да бацькоў...

Ён адчуваў смагу і дзікі голад, ня гледзячы на тое, што толькі што з’еў вялікую колькасць шакаладу. Кашмар падчас якога ён чуў галасы бацькоў ў апошнія хвіліны іх жыцця, пэўна былі ўспамінам, аб перажытым у той час, калі ён быў яшчэ немаўлём. Але ён ніколі ў жыцці не вызаве добрага Патронуса, калі коць на хвіліну пажадае пачуць іх ізноў...