Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 115

Джаан Роўлінг

— Так... — Гары ўзняўся на ногі і прытуліўся да аднаго са сталоў.

— Трымай... — Люпін працягнуў яму шакаладную жабку. — з’еш перш чым мы паспрабуем зноў. Я і не чакаў, што ў цябе з першага разу штось атрымаецца. Я б моцна здзівіўся, калі б гэтак сталася.

— З кожнам разам ўсё яшчэ больш згоршваецца, — прамармытаў Гары, адкусваючы галаву жабке. — Я чуў яе голас гучней чым ў мінулы раз... і яго... Вальдэморта таксама...

Люпін выглядаў блядней, чым звычайна.

— Гары, калі ты не жадаеш працягваць, я цябе больш чым разумею...

— Не, я буду працягваць! — люта прамовіў Гары, кідаючы ў рот рэшткі шакаладнай жабкі. — Я павінен гэта зрабіць! Што калі дэментары зноўку аб’явяцца падчас нашай гульні супраць Рэйвенкло? Я не магу дазволіць сябе шчэ раз зваліцца з мятлы. Калі мы прайграем гэту гульню, мы прайграем Кубак Квідытча!

— Балазе... — сказаў прафесар. — магчыма ты пажадаеш засяродзіца на якімсь іншым моманце, я маю на ўвазе шчаслівы момант... папярэдні, здаецца, быў не настолькі моцным...

Гары задумаўся. Ён вырашыў, што ўяўленне канчатковага выйгрыша Грыфіндорскага Дому напрыканцы года, будзе самымай найшчаслівейшай з яго думак. Ён зноў шчыльна схапіў сваю палачку і заняў сваё месца пасярэдзіне пакою.

— Гатовы? — спытаўся Люпін трымаючы за вечка скрыні.

— Гатовы, — адказаў Гары, з усёй моцы імкнучыся засяродзецца на мрое аб перамозе Грыфіндору, а не цёмных думках аб тым, што здарыцца, калі адкрыецца вечка.

— Пайшоў! — крыкнуў прафесар, выпускаючы богарта. Пакой зноўку напоўніўся холадам і цемрай. Дэментар зноў слізгануў наперад з бразгатаннем ўцягваючы ў сабе паветра і накіраваўшы на Гары сваю гнілую руку...

— Экспекта Патронум! — крыкнуў хлопец. — Экспекта Патронум! Экспекта пат...

Белая смуга зноўку ахутала яго свядомасць... вялізныя, размытыя абрысы рухаліся вакол Гары... потым адчуўся новы голас, мужчынскі, ён панікуючы крычаў...

“Лілі, вазьмі Гары і бяжы! Ён тут! Спяшайся! Я паспрабую стрымаць яго...

Нехта спатыкаючыся выбег з пакою... потым з грукатам адчыніліся дзверы... і нехта пранізліва зарагатаў...

— Гары! Гары... ачуняй...

Люпін моцна пляскаў яго па твары. У гэты раз мінула хвіліна пакуль хлопчык зразумеў, што ляжыць на пыльнай падлозе класнага пакою.

— Я чуў тату, — прамармытаў Гары. — Гэта быў першы раз, калі я яго пачуў... ён спрабаваў засяродзіць Вальдэморта на сабе, каб даць маці час на ўцёкі...

Гары раптам зразумеў, што пот на яго твары змяшаны са слязмі. Ён на колькі гэта было магчыма схіліўся і выцер іх аб сваю мантыю, пры гэтым робячы выгляд, што завязвае матузок, каб не заўважыў Люпін.

— Ты чуў Джэймса? — дзіўным голасам спытаўся настаўнік.

— Так... — твар ўрэшце стаў сухім, Гары падняў вочы. — А чаму... Хіба вы ведалі майго тату?

— Я... я ведаў, — адказаў Люпін. — Мы былі сябрамі пад час вучобы ў Хогвартсе. Слухай, Гары... можа годзе на сёння. Гэтая замова неверагодна складаная... я не павінен быў праводзіць табе...

— Не! — адказаў Гары. Ён зноўку выпрастаўся. — Я хачу паспрабаваць яшчэ раз! Можа справа ў тым, што я не думаю аб шчаслівых думках... дастаткова шчаслівых...