Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 114

Джаан Роўлінг

Гары раптоўна ўявіў сабе седзячым па-за спіною ў істоты памерам з Хагрыда, якая трымала ў руках вялізную доўбню.

— Патронус, — працягваў прафесар, — з’яўляецца чымсь накшталт светлай сілы, сваеасабовай праекцыяй таго, чым сілкуюцца дэментары — шчасця, надзеі, жадання выжыць і  ў адрозненні ад жывых людзей, яна не ў стане пакутаваць, таму дэментары і не могуць пашкодзіць ёй. Але адразу павінен папярэдзіць табе, што гэтая замова можа быць заскладанай для цябе. З ёй мае праблемы шмат хто з высокакваліфікаваных чараўнікоў.

— А як выглядае Патронус? — зацікаўлена спытаўся хлопчык.

— Кожны з іх ўнікален і залежыць ад чараўніка, які яго выклікаў.

— А як яго выклікаць?

— Замова спрацуе толькі ў тым выпадку, калі ты з усяе моцы засяродзішся на якімсь найшчаслівейшым моманце ў тваім жыцці.

Гары пачаў прыпамінаць свае самыя шчаслівыя ўраджанні. Вядома ж гэта не было чымсьці звязаным з Дурслі. Нарэшце, ён вырашыў засяродзіцца на сваім першым палёце на мятле.

— Гатовы, — прамовіў ён, пытаючыся, як мага дакладней прыпомніць прыемнае адчуванне ў жываце ад рэзкага пад’ёму.

— А цяпер паўтарай... — Люпін прачысціў горла. — Экспекта Патронум!

— Экспекта Патронум, — прамармытаў Гары сабе пад нос. — Экспекта Патронум.

— Ты моцна сканцэнтраваўся на сваім шчаслівым успаміне?

— А... так... — адказаў Гары, хутка прымусіўшы свае думкі вярнуцца да свайго першага палёту. — Экспекта патрона... аёйку, Патронум... прабачце... экспекта патронум, экспекта патронум...

Нешта падобнае на пучок срэбнага газу выслізнула з кончыку яго палачкі.

— Ці вы бачылі гэта? — усхвалявана прамовіў Гары. — У мяне нешта атрымалася!

— Выдатна, — усміхаючыся адказаў Люпін. — А цяпер... ці ты гатовы паспрабаваць з дэментарам?

— Так, — прамовіў Гары і шчыльна сціснуўшы палачку рушыў на сярэдзіну пакою. Ён з ўсёй сілы стараўся трымаць у сваім розуме думку аб палёце, але нейкі іншы ўспамін пранікаў ў яго розум... у любое імгненне ён мог пачуць лямант сваёй маці... але ён не павінен думаць аб гэтым... ён не жадае гэтага... ці жадае?

Люпін схапіў скрыню за вечка і рэзка адчыніў.

Дэментар павольна падняўся са скрыні і павярнуў да Гары свой схаваны пад каптуром твар, схаваўшы ў рукаве склізкую  шалудзівую руку. Лампы, што асвячалі пакой пачалі мігацець, а потым увогуле згаслі. Істота выйшла са скрыні і паслізгацела ў гарыным напрамку, робячы глыбокі бразгочучы подых. Над хлопцам пралунала хваля холаду...

— Экспекта Патронум! — загаласіў Гары. — Экспекта патронум! Экспекта...

Але нечакана клас і дэментар растварыліся... Гары зноўку падаў у густую белую смугу, а ў галаве гучней чым колісь пачуўся лямант яго маці...

“Не яго! Не Гары! Калі ласка... я ўсё зраблю...”

“Адсунься... адсунься, дзеўка...”

— Гары!

Гары штуршком павярнуўся да жыцця. Ён ляжаў спіной на падлоге. Лямпы зноўку яскрава гарэлі. Гары ня трэба было пытацца, што здарылася.

— Прабачце, — замармытаў ён сядаючы, па яго твары цяклі струменчыкі халоднага поту.

— З табою ўсё добра? — спытаўся Люпін.