Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 113

Джаан Роўлінг

Гары жадаў, каб як мага найхутчэй пачаліся новыя заняткі па Абароне ад Цёмных Мастацтваў, а пасля размовы з Вудам, з яшчэ большай ўпартасцю жадаў як мага найхутчэй распачаць свае анты-дэментараўскія заняткі.

— Так, я памятаю, — паведаміў Люпін, калі пасля яго першага ў гэтым сэместры ўроку, Гары нагадаў яму аб абяцанке. — Дай падумаць... як наконт сстрэцца а восьмай вечара ў чацвер? Кабінэт па Гісторыі Магіі, як раз прыдатны дзеля гэтага з-за сваіх вялізных памераў... І трэба будзе вырашыць як мы будзем трэніявацца... Не прыводзіць жа для практыкавання сапраўднага дэментара...

— Ён выглядае даволі хваравіта, — заўважыў Рон, калі яны разам рушылі па калідоры на абед. — Як думаеш, што з ім насамрэч сталася?

— Вууух! — раптоўна пачулі яны за сваёй спіной. Гэта была, Герміёна, якая сядзела на падлозе, каля нейкіх даспехаў і імкнулася зачыніць перапоўненную падручнікамі торбу.

— А хто тут у нас вухае? — нахіляючыся, спытаўся Рон.

— Аніхто! — фанабэрыста адказала дзяўчынка кідаючы цяжкую торбу праз плячо.

— А, гэта ты, — прамовіў Рон. — А мы тут разважалі, што здарылася з Люпіным, як лічыш...

— Хіба, гэта не відавочна? — адказала тая, выглядаючы бы з’яжджае з глузду ад перавагі.

— Не жадаеш размаўляць, ня трэба, — адгыркнуўся Рон.

— Супэр, — напышліва паведаміла Герміёна і рушыла прэчкі.

— Яна ня ведае, — абурана гледзячы ёй ў след, сказаў Рон. — Папросту прымушае нас, зноў распачаць з ёй размаўляць.

***

У чацвер, а восьмай вечара, Гары пакінуў Грыфіндорскую вежу і накіраваўся да кабінэту па Гісторыі Магіі. Усярэдзіне было цёмна і пуста, таму ён запаліў святло і прыняўся чакаць. Не мінула і пяці хвілінаў, як у кабінэт завітаў і прафесар Люпін несучы ў руках вялізную скрыню, якую ён паклаў на стол прафесара Бінса.

— Што там? — спытаўся Гары.

— Яшчэ адзін богарт, — адказаў прафесар Люпін, здымаючы плашч. — я пачаў прачэсваць замак яшчэ з моманту той нашай размовы ў аўторак і па шчасці знайшоў яго ў адной з шаф у каморы містэра Філча. Гэта самая падобная да дэментара істота, дакладней стане такой, калі ўбачыць цябе і мы зможам папрактыкавацца. А яго можна ў мяне ў кабінэце, думаю адна з шуфлядак майго стала яму вельмі спадабаецца.

— Выдатна, адказаў Гары, робячы выгляд, што наогул не баіцца, а толькі рады, што прафесар знайшоў гэткую добрую замену сапраўднаму дэментару.

— Добра... — прафесар Люпін выцягнуў з кішэні сваю палачку і знакам паказаў Гары зрабіць тое ж самае. — Замова, якой я паспрабую цябе зараз навучыць належыць да галіны прасунутай магіі, Гары і далёка выходзіць па-за межы ўзроўню звычайнага чарадзейства. Гата замаўленне Патронуса.

— А як яна працуе? — знервавана спытаўся Гары.

— Ну, калі ты зробіш ўсё правільна, гэта прывядзе да з’яўлення Патронуса, — адказаў Люпін, — які з’яўляецца сваеасаблівым... ахоўнікам супраць дэментара і дзейнічае бы шчыт паміж ім і табой.